Дзяржаўная ўстанова культуры Дубровенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
Дяржаўная ўстанова культуры "Дубровенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей"
Рэжым работы:
Панядзелак - выхадны
аўторак-субота з 08.00 да 18.00,
нядзеля - з 09.00 да 18.00,
абедзенны перапынак з 14.00 да 15.00
Дырэктар – Аўчарова Наталля Сяргееўна,
тел. 8 (02137) 5-26-72
E-mail: dubrovno-muzej@vitobl.by
У структуры музея ўваходзіць:
- раённы гісторыка-краязнаўчы музей,
адрас: г. Дуброўна, вул. Камсамольская, д. 10А;
- Асінторфскі філіял,
адрас: Дубровенскі раён аг. Асінторф,
вул. Маякоўскага, д. 14.
Загадчык Асінторфскага філіяла-Шынкевіч Любоў Леанідаўна,
тэл. 8 (033) 611 49 73.
Дяржаўная ўстанова культуры "Дубровенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей" пачала сваю дзейнасц з 3 студзеня 2020 года. Музей заснаваны на базе рабочей группы па стварэнню музея, якая дзейнічала з 2000 годзе. Агульны фонд музея налічвае 15,290 адзінак прадметаў музейнага значэння.
Асноўная экспазіцыя Дубровенскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея займае шэсць залаў, дзе “сваімі вачыма” можна ўбачыць гісторыю роднага краю, багатую культурнай спадчынай.
Сення для наведвальнікаў музея адчынілі дзверы тры пастаянныя экспазіцыі: «Бытавая культура беларусаў: Дуброўна - праз стагодзі», «Дубровеншчына ў гады Другой Сусветнай вайны», «Гонар Дубровеншчыны», а таксама выставачная зала з часовымі выставамі на разнастайныя тэмы.
Гісторыка-культурная спадчына Дубровенскага раёна
На тэрыторыі Дубровенскага раёна размешчаны 93 помніка гісторыі і культуры, з іх 27 аб'ектаў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сярод іх 2 помніка архітэктуры (Свята-Троіцкая царква і былы манастыр бернардынцаў), 14 помнікаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гады і 11 помнікаў археалогіі.
У адпаведнасці з Законам "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь" ад 9 студзеня 2006 г. № 98-3, кожны аб'ект Дзяржаўнага спісу (27) мае ўладальніка ў якасці юрыдычнай асобы, з якой заключана ахоўнае абавязацельства (27), якое пацвярджае ўласнасць уладальніка.
17 аб'ектаў Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны ў маршруты выязных музейных заняткаў і экскурсій па Дубровенскім раёне, якія распрацаваныя і праводзяцца супрацоўнікамі музея.
Выязныя музейныя заняткі: "Архітэктура Дубровеншчыны", "Па дарогах баявой славы", "Героі Вялікай Айчыннай вайны", "7 цудаў Дубровеншчыны" і "Пра што гавораць помнікі археалогіі" знаёмяць з гісторыяй Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.
Музейны занятак «7 цудаў Дубровеншчыны» (г. Дуброўна - аг. Зарубы - Кірэеўскі гай). Аб'екты наведвання: помнік археалогіі ля вёскі Вежкі, а ў горадзе Дуброўна - манастыр бернардынцаў, царква Святой Жываначальнай Тройцы, гарадскі стадыён -фінальная пляцоўка Міжнароднага фестывалю песні і музыкі "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне", рака Днепр, Дуб, крыніца ў Кірэеўскі гай.
Музейны занятак «Асінторф – мілы сэрцу куток». Праводзіцца ў аг. Асінторф. Экспазіцыя Асінторфскага філіяла, дзе прадстаўлены подзвіг Асінторфскага падполля, гісторыя торфапрадпрыемства і жыццё Асінторфа сёння, дапаможа больш яскрава ўявіць старонкі гісторыі аг.Асінторф.
Музейны занятак «Ад сініх кветак ды кашуль дзетак» - наведванне вытворчасці і музея ААТ «Дубровенскі льнозавод». Тут можна пазнаёміцца з працэсам вырошчвання і апрацоўкі лёну ў Дубровенскім раёне.
Музейны занятак «У пашане сягоння гонар і слава» па маршруце: Дуброўна - аг. Ляды - пас.Чырвоны (РФ) - Дуброўна пазнаёміць з падзеямі вайны 1812 года.
Значнай часткай усёй сістэмы ідэалагічнай і ідэйна-выхаваўчай работы з'яўляецца работа з вучнямі праз знаёмства з гісторыяй малой Радзімы..
ЗАЯЎКА НА ФІНАНСАВАННЕ ГУМАНІТАРНАГА ПРАЕКТА Экспазіцыя “Прырода Дубровенскага краю. Чырвоная кніга»
Дзяржаўная ўстанова культуры «Дубровенскі раённы гісторыка краязнаўчы музей» аказвае наступныя віды платных паслуг:
-
Экскурсійнае суправаджэнне па музейных экспазіцыях:
-
"Культура побыту беларусаў: "Дуброўна - праз стагоддзі", "Дубровеншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны", "Гонар Дубровеншчыны", "Асінторф даваенны", "Асінторф у гады Вялікай Айчыннай вайны", "Прырода Асінторфа", "Асінторф сёння".
-
Індывідуальнае наведванне пастаянных экспазіцый і выстаў з фондаў музея для дарослых і дзяцей (уваходны білет).
-
Індывідуальнае наведванне пастаянных экспазіцый і выстаў з фондаў музея для дзяцей да 7 год (бясплатна).
-
Групавая экскурсія па музеі 1 акадэмічная гадзіна (45 хвілін, дадаткова аплачваецца ўваходны білет).
-
Падбор і выдача метадычнай літаратуры.
-
Тэматычныя музейныя заняткі.
-
Музейная лекцыя з дэманстрацыяй музейных прадметаў 1 акадэмічная гадзіна (група ад 5 да 20 чалавек).
-
Аматарская фотаздымка, у тым ліку здымкі на мабільны тэлефон.
-
Квэст па залах музея (уваходны білет з чалавека).
-
Музейныя заняткі па-за музеем (група ад 5 да 20 чалавек).