Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 4-20-45

Факс:
8 (02137) 4-34-49

E-mail: 
dubrovno_rik@vitebsk.by

Культура

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Структура аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама

Структурная сетка ўстаноў культуры і мастацтва аддзела ідэалагічнай работы,культуры і па справах моладзі дубровенскага райвыканкама

Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць

211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Начальнік аддзела – Дударава Людміла Аляксееўна,
тэл. факс 8 (02137) 4 16 70
E-mail: ok_dubrovno@vitebsk.by  

Рэжым работы:
08.00 - 17.00
абеддзены перапынак: 13.00 - 14.00
суббота, нядзеля – выхадны

Прыёмные дні:
2-я, 4-я серада месяца

08.00 - 13.00; 14.00 - 18.00

кабінет 85

 

Вышэйшая арганізацыя::

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Пасада

Дзень прыёму з указаннем часу прыёму

Тэлефон для запісу

Падгурскі

Пётр

Мікалаевіч 

Начальнік упраўлення культуры  

першы аўторак месяца:

08.00 – 13.00

48-22-06

Навіцкая Марына Уладзіміраўна  

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі

другі чацвер месяца:

08.00 – 13.00

48-00-57

 

Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама знаходзіцца па адрасе:

вул. Гогаля, д. 6, каб. № 110, г. Віцебск, 210010; тел.: (8-0212) 48-22-06,

E-mail: uk-witebskobl@kultura.by.

 

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах молодзі Віцебскага аблвыканкама знаходзіцца па адрасе:  вул. Гогаля, д. 6, каб. № 37-г,  г. Віцебск, 210010;  тел.  (8-0212) 48-00-57, E-mail:  oblideol@vitebsk.by.

Рэжым работы ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама:  08.00 - 17.00,       абедзенны перапынак: 13.00 - 14.00, выхадныя дні: субота, нядзеля.

Арганізацыяй вольнага часу насельніцтва раёна займаецца 35 устаноў культуры і адукацыі ў сферы культуры:

- ДУК «Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровеснкага раёна» аб’ядноўвае раённы Дом культуры і             13 філіялаў: 10 сельскіх Дамоў культуры, 2 сельскіх клуба, раённы Дом рамёстваў;

- ДУК «Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» аб’ядноўвае цэнтральную раённую бібліятэку і 17 філіялаў: гарадскую бібліятэку, 11 сельскіх бібліятэк, 5 бібліятэк-клубаў;

- ДУА «Дубровенская дзіцячая школа мастацтваў імя Фарыда Яруліна»;

- ДУК «Дубровенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» мае                1 філіял.

 

У Дубровенскім раёне 17 калектываў мастацкай самадзейнасці носяць найменне «народны», «узорны» і званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», 15 з іх дзейнічаюць пры ўстановах культуры:

1.    Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай песні і музыкі «Крыніца»;

2.     народны фальклорны калектыў «Кудзеліца»;

3.     народны вакальна-інструментальны ансамбль «Аурум»;

4.     народная студыя эстраднай песні «Лира»;

5.     народны хор ветэранаў працы «Надежда»;

6.     народны клуб ветэранаў «Сердечные встречи»;

7.    народны клуб нацыянальнай кухні і беларускай гульні «Дубровенскія прысмакі»;

8.     народны драматычны калектыў «Поколение»;

9.     народны клуб майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Дубрава»;

10. народны ансамбль народнай песні «Калінаўскія маладзіцы»;  

11. народны клуб аматараў агародніцтва, садаводства і кветкаводства  «Собеседница»;  

12. узорны тэатр моды «Меланж»;

13. узорныаркестр баянаў;

14. узорны лялечны тэатр «Теремок»;

15. узорнае фальклорнае  аматарскае аб’яднанне «Глыбінка».

 

 

 

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай песні і музыкі Крыніца раённага Дома культуры створаны ў 1993 годзе.

Кіраўнік - Шэлег Міхаіл Віктаравіч.

“Крыніца” па праву лічыцца візітнай карткай Дубровенскага раёна. За перыяд працы рэпертуар калектыву папоўніўся аўтарскімі і народнымі творамі. Калектыў пабываў у многіх гарадах Беларусі і далёка за яе межамі, з’яўляецца неаднаразовым удзельнікам свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі” ў гарадах: Полацк, Орша, Горкі, Гарадок, Талачын, Дуброўна, Верхнядзвінск, Браслаў. Калектыў неаднаразова прадстаўляў Рэспубліку Беларусь у г. Краслава (Латвія), г. Белгарад-Днястроўскі,             г. Ірпень (Украіна), г. Вулканешты (Малдова), г. Масква і інш. Калектыў з’яўляецца пастаянным удзельнікам Міжнароднага фестывалю песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”, Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” і інш.

 

 

 

 

Народны фальклорны калектыў Кудзеліца раённага Дома культуры

дзейнічае з 1995 года.

Рэпертуар народнага фальклорнага калектыву “Кудзеліца” складзены выключна з песень, танцаў, паданняў і абрадаў Дубровеншчыны, якія сабраныя і запісаныя падчас фальклорных экспедыцый.

З дапамогай сабранага матэрыялу калектыў адрадзіў святы і абрады: “Дубровенскія супраткі”, “Калядныя вандроўкі”, народныя святы: “Гуканне вясны”, “Масленіца”, “Купалле”, сямейны абрад “Ксціны”, народны абрад “Дажынкі” і інш.

Вялікая праца праведзена па адраджэнню вясельных абрадаў. Калектыў удзельнічае ў правядзенні ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу маладых, юбілейных вяселляў. Праводзяцца вясельныя абрады Дубровеншчыны “Выкуп нявесты”, “Драць зайца”,  “Выкуп касы”, “Ганяць сучку”. Касцюмы ўдзельнікаў калектыву распрацаваны на аснове Дубровенскага ладу.

 

 

 

Народны вакальна-інструментальны ансамбль Аурум дзяржаўнай установы адукацыі “Дубровенская дзіцячая школа мастацтваў імя Фарыда Яруліна”.

Кіраўнік - Хацееў Аляксандр Яўгенавіч.

Калектыў створаны ў 2010 годзе з мэтай папулярызацыі інструментальнага выканання, прапаганды музычнага мастацтва. Удзельнікі калектыву -таленавітыя выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў і самадзейныя выканаўцы іншых прафесій. У 2014 годзе ансамблю прысвоена найменне “народны”.

Вакальна-інструментальны ансамбль “Аурум” з’яўляецца лаўрэатам міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсаў.

 

 

Народная студыя эстраднай песні “Лира раённага Дома культуры створана ў 1999 годзе.

Кіраўнік - Малец Вольга Георгіеўна.

“Лира” - адзін з самых запатрабаваных калектываў раёна, які карыстаецца папулярнасцю не толькі ў гледачоў горада, але і ў жыхароў сельскай мясцовасці. Салісты народнай студыі эстраднай песні выступаюць на ўсіх раённых мерапрыемствах, з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі дзяржаўных і народных святаў, шоу-праграм і фестываляў. Рэпертуар народнай студыі эстраднай песні “Лира” адрозніваецца жанравай разнастайнасцю, куды ўваходзяць папулярныя, сучасныя эстрадныя творы савецкіх, замежных кампазітараў, а таксама песні самадзейных кампазітараў і паэтаў Дубровеншчыны: Ірыны Малчанавай, Вольгі Малец, Віктара Краснова.

 

 

Народны хор ветэранаў працы Надежда раённага Дома культуры працуе з 1999 года.

Кіраўнік - Някрасаў Мікалай Аляксеевіч.

У рэпертуары народнага хору ветэранаў працы “Надежда” больш за 50 песень патрыятычнай, лірычнай накіраванасці. Разам з песнямі вядомых савецкіх кампазітараў выконваюцца аўтарскія песні паэтаў і кампазітараў Дубровеншчыны: Уладзіміра Свішчова, Уладзіміра Волаха, Фёдара Кулакова, Ірыны Малчанавай і інш. Хор - пастаянны ўдзельнік раённых мерапрыемстваў, міжнароднага фестывалю песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”, абласнога свята народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”.

 

 

Народны клуб ветэранаў “Сердечные встречи” раённага Дома культуры створаны ў 1988 годзе.

Кіраўнік - Гарэлікава Клаўдзія Рыгораўна.

Праца клуба накіравана на стварэнне ўмоў для зносін людзей сталага ўзросту, арганізацыі іх вольнага часу, перадачу вялікага жыццёвага вопыту моладзі. На базе клуба праводзяцца тэматычныя вечары, акцыі, агеньчыкі, вечары-сустрэчы, святы.

Пры клубе дзейнічае валанцёрская ініцыятыўная група “Дом без адзіноты”. У 2013 годзе па ініцыятыве валанцёрскай групы пры падтрымцы Дубровенскага райвыканкама рэалізаваны праект “Жыватворная крыніца”, дзякуючы якому была абсталяваная купель помніка прыроды мясцовага значэння “Барадзінская крыніца” у Кіраёўскім гаі. 

 

Народны клуб нацыянальнай кухні і беларускай гульні Дубровенскія прысмакі дзейнічае з 2001 года.

Кіраўнік - Еслікава Наталля Адамаўна.

Народны клуб “Дубровенскія прысмакі” карыстаецца ў жыхароў Дубровеншчыны вялікай папулярнасцю.

На аснове старадаўніх гульняў, абрадаў, звычаяў ўдзельнікі клуба ствараюць гульнявыя праграмы, тэатралізаваныя паказы. Рэцэпты мясцовай кухні выкарыстоўваюць пры падрыхтоўцы народных страў, прымаюць удзел у выставах-дэгустацыях на розных раённых і абласных мерапрыемствах.

Членамі клуба распрацаваны буклеты: “Дубровенскія прысмакі”, “Вясельныя стравы Дубровеншчыны”, “Нематэраяльная культурная спадчына Дубровенскага раёна”. У буклетах размешчаны рэцэпты прыгатавання абрадавых страў Дубровеншчыны: вясельны каравай в. Станіславова, вясельны рагаты каравай в. Ляды “Расасенскія бубашкі”, “Бедная куцця”, “Багатая куцця” в. Расасна і інш. Калектыў з’яўляецца актыўным удзельнікам раённых, абласных, рэгіянальных, міжнародных святаў, аглядаў, конкурсаў. Штогод народны клуб нацыянальнай кухні і беларускай гульні “Дубровенскія прысмакі” сустракае гасцей і ўдзельнікаў Міжнароднага фестывалю песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”.

 

 

Народны драматычны калектыў “Поколение” раённага Дома культуры створаны ў 2011 годзе.

Кіраўнік – Гарзуева Таццяна Уладзіміраўна.

Асновай працы калектыву з’яўляецца стварэнне ўмоў для творчага раскрыцця артыстычных і камунікатыўных якасцяў удзельнікаў, сцэнічнага ўвасаблення літаратурнага твора.

Удзельнікі народнага калектыву прымаюць актыўны ўдзел у тэатралізаваных святах, канцэртах, шоу-праграмах і іншых культурна-масавых мерапрыемствах раённага Дома культуры. З’яўляюцца ўдзельнікамі шматлікіх абласных конкурсаў.

У рэпертуары калектыву спектаклі: “Вечера на хуторе близ Диканьки”, “Паўлінка”, “Збянтэжаны Саўка”, “Похищение принцессы”, “Шикарная свадьба”, “Трыбунал”, “Коварство и любовь”, музычныя спектаклі: “Бременские музыканты”,  “По щучьему велению” і іншыя.

 

 

Народны клуб майстроў народных мастацкіх рамёстваў Дубрава раённага Дома рамёстваў створаны ў 1998 годзе.

Кіраўнік - Аляксеева Вольга Сяргееўна.

“Дубрава” займаецца адраджэннем і прапагандай традыцыйных беларускіх рамёстваў. Аб’ядноўвае майстроў разьбы па дрэве, лазапляценню, саломапляценню, выцінінцы, аплікацыі саломкай і тканінай, вышыўцы, вязання, лапікавага шыцця, ручнога ткацтва, мастакоў і ганчароў. Члены клуба з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі раённых, абласных, рэспубліканскіх святаў, конкурсаў, аглядаў, а таксама штогод прадстаўляюць раён на розных міжнародных фестывалях і кірмашах.

 

 

Народны ансамбль народнай песні Калінаўскія маладзіцы філіяла “Калінаўскі сельскі Дом культуры” створаны ў 1990 годзе.

Кіраўнік - Шэлег Лідзія Аляксандраўна.

У складзе калектыву людзі розных прафесій, закаханых у народную песню, якая дапамагае ім у жыцці і ў працы. У рэпертуары калектыву: лірычныя і жартоўныя песні розных рэгіёнаў Беларусі, старадаўнія песні і прыпеўкі Дубровеншчыны, аўтарскія песні акампаніятара калектыву Міхаіла Шлега.

Ансамбль “Калінаўскія маладзіцы” прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах філіяла “Калінаўскі сельскі Дом культуры”, раённых і абласных святах, з’яўляецца пастаянным удзельнікам Міжнароднага фестывалю песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”.

 

 

Народны клуб аматараў агародніцтва садоўніцтва і кветкаводства “Собеседница” цэнтральнай раённай бібліятэкі створаны ў 1996 годзе.

Кіраўнік - Касмакова Ганна Анатольеўна.

Мэта – аб’яднанне аматараў агародніцтва, садаводства і кветкаводства, стварэнне неабходных умоў для іх зносін. Клуб мае свае традыцыі: арганізацыя традыцыйных восеньскіх выстаў вырашчанай прадукцыі на прысядзібных участках: гародніны, садавіны, кветак; правядзенне вясновых, восеньскіх міні-кірмашоў. Раскрыццю здольнасцяў членаў клуба спрыяюць культурна-масавыя мерапрыемствы: выставы, акцыі, тэматычныя вечары, гутаркі, вечары-сустрэчы, вечары займальнага вольнага часу і інш.

 

 

 

Узорны тэатр моды Меланж раённага Дома культуры створаны ў 2005 годзе.

Кіраўнік - Дзеравяшка Наталля Яўгенаўна.

Удзельнікі тэатра моды - падлеткі ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. Падчас заняткаў выхаванцы тэатра асвойваюць навыкі сцэнічнага і акцёрскага майстэрства, харэаграфіі, дэфіле, займаюцца распрацоўкай творчых калекцый адзення, вывучаюць тэхніку дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

З моманту стварэння тэатра моды распрацавана больш за 15 калекцый: “На ярмарке”, “Зазеркалье”, “Непогода”, “Дубравушка”, “Шах или мат”, “Лянок”,  “Бабушкин сундук”, “Рождественская сказка”, “Рио-Рита”, “Нашы святы”, “Ретро” і інш.

Калектыў - пастаянны ўдзельнік раённых, абласных і міжнародных фестываляў, конкурсаў і святаў, такіх як: Міжнародны фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”, конкурс тэатраў моды “Модны дывертысмент”                  (г. Віцебск), адкрыты гарадскі конкурс дзіцячай моды «Кідс куцюр»                   (г. Наваполацк), абласное свята-конкурс ласкутнага шыцця «Здраўнеўская палітра» і інш.

 

 

Узорны аркестр баянаў дзяржаўнай установы адукацыі “Дубровенская дзіцячая школа мастацтваў імя Фарыда Яруліна” дзейнічае з 2002 года.

Кіраўнік - Дзікарава Марына Мікалаеўна.

Узорны аркестр баянаў - адзін з самых яскравых калектываў Дубровенскай дзіцячай школы мастацтваў. Велізарная самааддача, творчая вынаходлівасць дазваляюць рабіць канцэртныя праграмы не толькі эмацыйна насычанымі, але і відовішчнымі. Рэпертуар аркестра ўключае рускую і замежную класіку, віртуозныя фантазіі на народныя тэмы, музыку з кінафільмаў.

 

 

Узорны лялечны тэатр “Теремок” раённага Дома культуры дзейнічае з 2000 года.

Кіраўнік - Саленкова Кацярына Валянцінаўна.

Дзіцячы творчы калектыў добра ведаюць у раёне і за яго межамі. У склад калектыву ўваходзяць 15 удзельнікаў школьнага ўзросту. Для пастаноўкі спектакляў маецца больш за 70 лялек і дзіўныя дэкарацыі, створаныя рукамі яго ўдзельнікаў пад кіраўніцтвам кіраўніка тэатра.

Рэпертуар лялечнага тэатра самы разнастайны і налічвае больш за 60 пастановак. З лялечнымі пастаноўкамі ўдзельнікі выступаюць ва ўстановах адукацыі, культуры, на раённай сцэне.

 

Узорнае фальклорнае аматарскае абяднанне Глыбінка філіяла “Калінаўскі сельскі Дом культуры” дзейнічае з 2001 года.

Кіраўнік - Марозава Антаніна Якаўлеўна.

Удзельнікі клубнага фарміравання займаюцца зборам і вывучэннем фальклорных песень, звычаяў, абрадаў, легенд і казак сваёй мясцовасці. З’яўляюцца ўдзельнікамі раённага фестывалю дзіцячай творчасці “Праменьчык”, фальклорнага фестывалю “Скарбы роднага краю”, абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў – да зор”  у рамках рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”, народных святаў: “Каляды”, “Масленіца”, “Гуканне вясны”, “Купалле”.