Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 4-20-45

Факс:
8 (02137) 4-34-49

E-mail: 
dubrovno_rik@vitebsk.by

Адукацыя

АДУКАЦЫЯ 

Аддзел па адукацыі Дубровенскага райвыканкама 

Палажэнне аб аддзеле па адукацыі Дубровенскага райвыканкама 

Структура аддзела па адукацыі Дубровенскага райвыканкама 

Задачы аддзела па адукацыі Дубровенскага райвыканкама 

Адукацыйная сетка аддзела па адукацыі Дубровенскага райвыканкама

211040, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18
Начальнік аддзела: Кантроўская Ірына Сяргееўна
Тэлефон: 8 (02137) 4 19 70
Тэлефон прыёмнай: 8 (02137) 4 19 73
Электронны адрас: dubrovno.roo@mail.ru
ІНТЭРНЭТ-САЙТ аддзела па адукацыі Дубровенскага райвыканкама

Вышэйстаячая арганізацыя:

Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама
210029 г.Віцебск, вул. Афіцэрская, 6
Адрас электроннай пошты: uo_vit@tut.by
Рэжым працы з 8.00-17.00, абед 13.00-14.00
выхадныя дні - субота, нядзеля
Сістэма адукацыі Дубровенскага раёна ўключае ў сябе:
• 4 дашкольныя ўстановы, у ліку якіх 3 гарадскія і 1 сельская;
• 9 устаноў адукацыі, у лік якіх уваходзіць 3 сярэднія школы і 6 школ - комплексаў (1 дзіцячы сад - пачатковая школа, 3 дзіцячы сад - сярэдняя школа, 2 дзіцячы сад-базавая школа);
• сацыяльна - педагагічны цэнтр;
• цэнтр карэкцыйна - развіваючага навучання і рэабілітацыі;
• цэнтр дзяцей і моладзі;
• аздараўленчы лагер "Лугаўцы"

 

У 2018/2019 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі навучаецца і выхоўваецца 1502 навучэнцаў і 458 дашкольнікаў.
У сістэме адукацыі раёна працуе 359 педагагічных работнікаў, у тым ліку ў сферы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі - 313 педагогі, з якіх маюць вышэйшую адукацыю 81 працэнт, вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі - 70 працэнтаў, другую - 14 працэнтаў. 152 педагогі маюць сертыфікат карыстальніка інфармацыйных тэхналогій.
Ахоплена дашкольнай адукацыяй 91 працэнт дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў.

Забяспечанасць месцамі дзяцей ранняга дашкольнага ўзросту ва ўстановах дашкольнай адукацыі па раёне складае 151 працэнт.
Забяспечана ўключэнне ў сістэму падрыхтоўкі да навучання ў школе 100 працэнтаў дзяцей 5-гадовага ўзросту, што адпавядае нарматыву сацыяльнага стандарту, у тым ліку на базе дашкольных устаноў - 96 працэнтаў, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі - 4 працэнты.

У адпаведнасці з адукацыйнымі запытамі вучняў і іх законных прадстаўнікоў у 2018/2019 навучальным годзе арганізавана 262 факультатывы па 12 напрамках і ахопам 89 працэнтаў навучэнцаў. Ахоп факультатыўнымі заняткамі вучняў 1-4 класаў складае 99 працэнтаў, 5-9 класаў -78,5 працэнта, навучэнцаў 10-11-х класаў - 88,5 працэнта.

 

Па выніках уступнай кампаніі 2018 года 44 працэнты выпускнікоў сярэдняй школы паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, 40 працэнтаў - ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 16 працэнтаў - залічаны ў прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы.
З ліку навучэнцаў, якiя атрымалi агульную базавую адукацыю, 44 працэнты працягваюць навучанне ў школе, 33 працэнты - ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 23 працэнты - ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
У раёне пражываюць 203 дзіцяці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Рознымі формамі спецыяльных паслуг у 2018/2019 навучальным годзе ахоплена 100 працэнтаў дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, якія маюць патрэбу ў спецыяльнай адукацыі і карэкцыйна-педагагічнай дапамозе (у гарадской мясцовасці і ў сельскай).

 

У сістэме пазаўрочнай і пазашкольнай работы забяспечаны ўмовы для інтэлектуальнага, творчага і фізічнага развіцця навучэнцаў.

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі арганізаваны 41 гурток і спартыўныя секцыі з ахопам 535 навучэнцаў. У Дубровенскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі працуюць 33 гурткі, у якіх занята 387 навучэнцаў.
У дзейнасць дзіцячых і моладзевых грамадскіх арганізацый ўключана 218 навучэнцаў. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі дзейнічаюць 8 першасных арганізацый грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і 9 піянерскіх дружын.

У раённым цэнтры дзяцей і моладзі дзейнічае валанцёрскі атрад (12 чалавек) «Рука ў руцэ", якім быў рэалізаваны шэраг моладзевых міні-ініцыятыў і праектаў. Члены атрада з'яўляюцца ўдзельнікамі праектаў:

- Віцебскай абласной арганізацыі БТЧК «Доктар Небаліць» (клоунатэрапіі);
Аддзелам і ўстановамі адукацыі арганізаваны ўлік усіх дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыі раёна, сфарміраваны і падтрымліваюцца ў актуальным стане банкі даных аб розных катэгорыях сем'яў, і дзецях, якія ў іх выхоўваюцца.

 

У 2017/2018 навучальным годзе ў летні перыяд у Дубровенскім раёне аздаравіліся ў лагерах усіх тыпаў усяго 578 дзяцей (пры плане 440), у аздараўленчым лагеры «Лугаўцы» з кругласутачным знаходжаннем дзяцей прайшлі аздараўленне 360 непаўналетніх.

 



На балансе аддзела адукацыі, спорту і турызму знаходзіцца 14 харчблокаў. Установы адукацыі самастойна арганізуюць харчаванне дзяцей.
Забяспечаны 100% ахоп навучэнцаў гарачым харчаваннем ва ўстановах, размешчаных у сельскай мясцовасці, 91% у гарадской і 9% якія падтрымліваліся праз буфет. Арганізавана работа школьных буфетаў ў гарадскіх установах адукацыі. Наладжаны прамыя пастаўкі асобных прадуктаў харчавання, распрацаваны і рэалізуюцца мерапрыемствы па абнаўленню і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы аб'ектаў харчавання, дзейнічаюць Праграмы вытворчага кантролю.

У 2018/2019 навучальным годзе арганізаваны падвоз 365 навучэнцаў i 83 выхаванцаў, у тым ліку 327 навучэнцаў і 76 дашкольнікаў падвозяцца школьнымі аўтобусамі; 38 і 5 адпаведна забяспечваюцца бясплатным праездам на грамадскім транспарце; 2 дзяцей падвозяцца асабістым транспартам.