Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 4-20-45

Факс:
8 (02137) 4-34-49

E-mail: 
dubrovno_rik@vitebsk.by

Галоўная / Сацыяльная сфера / Маладзёжная палітыка

Маладзёжная палітыка

Па дадзеных статыстыкі ў Дубровенскім раёне пражывае 2051 малады чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года, што складае 14,4 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва раёна. Найбольшая колькасць моладзі працуе ў Дубровенскім райпо, УАЗ «Дубровенская ЦРБ», у аддзеле па адукацыі Дубровенскага райвыканкама, аддзеле культуры, ідэалагічнай работы і па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама.

Праца з моладдзю вядзецца па наступных напрамках: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця, падтрымка маладых сем'яў, арганізацыя конкурсаў прафмайстэрства, вольнага часу моладзі, праца з маладымі спецыялістамі, цяжкімі падлеткамі, праблемнымі сем'ямі.




У раёне зацверджаны рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2016-2020 гады. У рамках праграмы штогод выдзяляюцца грашовыя сродкі для правядзення раённых мерапрыемстваў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

Штогод у раён прыбываюць маладыя спецыялісты і маладыя работнікі, якім прадастаўляецца першае рабочае месца ў арганізацыях раёна.

У калектыўных дагаворах арганізацый раёна маюцца раздзелы «Сацыяльная абарона моладзі», дзе прадугледжаны льготныя ўмовы для моладзі.





Для прыбыўшых маладых спецыялістаў, арганізуюцца сустрэчы з кіраўніцтвам райвыканкама, экскурсіі з мэтай знаёмства з Дубровенскім раёнам.

Mаладыя людзі, якія праявілі сябе ў прафесіі, ўключаюцца ў рэзерв кіруючых кадраў Дубровенскага райвыканкама і перспектыўны кадравы рэзерв Віцебскага аблвыканкама.

Актыўная моладзь удзельнічае ў мясцовым самакіраванні. У склад Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання абрана 26 дэпутатаў, 6 з якіх ва ўзросце да 35 гадоў.



Сярод моладзі, якая працуе на вёсцы, штогод праводзяцца працоўныя спаборніцтвы. Вынікі падводзяцца на раённым свяце да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Якія дасягнулі найбольш высокіх паказчыкаў ва ўборачнай кампаніі прадстаўляюць Дубровенскі раён на абласным фестывалі працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Імёны лепшых перадавікоў заносяцца на раённую Дошку гонару.

Для сельскай моладзі штогод праводзяцца шматэтапныя круглагодныя раённыя конкурсы «Лепшы сельскі маладзёжны падворак», сельскагаспадарчы праект «Уладар сяла», спартакіяда сярод спартыўных каманд сельскагаспадарчых арганізацый.




Актыўна ўдзельнічае моладзь у раённых фестывалях і аглядах-конкурсах: «Маладзёжнае скрыжаванне», «Праменчык», «Тэатральны вернісаж», «Песні маёй краіны». Найбольш запатрабаваныя конкурсныя шоу-праграмы: «Беларусачка», «Міс Дуброўна», «Ідэальны хлопец», «А ну-ка дзяўчаты» і інш.

Вялікая колькасць моладзі ўдзельнічае ў культурна-масавых мерапрыемствах Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне».

Для працоўнай моладзі пры раённым Доме культуры дзейнічае клубнае фарміраванне «Малады спецыяліст», для маладых сем'яў - клуб «Мама+».




Сваю актыўную жыццёвую пазіцыю моладзь раёна рэалізуе праз удзел у дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» (БРПА) і «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (БРСМ).

Самай масавай маладзёжнай арганізацыяй з'яўляецца раённая арганізацыя ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, членамі якой з'яўляюцца 573 чалавекі. Ахоп сяброўствам у ГА «БРСМ» складае 28 працэнтаў ад агульнай колькасці моладзі раёна.





Дубровенскі раённы камітэт Грамадскага аб'яднання
«Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

Першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» - Шкiндзерава Таццяна Леанідаўна

г. Дуброўна, вул. Камсамольская, д. 8, кабінет 90,
E-mail: dubr.brsm@mail.ru
група ў кантакце - http://vk.com/friends#/club31297282
Рэспубліканскі інтэрнэт-партал http://brsm.by/ Моладзь Беларусі
Сайт абласнога камітэта ГА «БРСМ» http://brsm.vitebsk.by

Асноўныя кірункі ў працы раённай арганізацыі:
Грамадзянска-патрыятычнае
Другасная занятасць
Валанцёрскі рух
Культурна - адукацыйная дзейнасць
Праца ў інтэрнэт - прасторы

Члены БРСМ прымаюць актыўны ўдзел у палітычным жыцці раёна і краіны ў цэлым. У перыяд выбарчых кампаній прадстаўнікі моладзі ўключаюцца ў склад участковых камісій і абiраюцца назіральнікамі на выбарчыя ўчасткі.

Для папулярызацыі мясцовага кіравання і самакіравання сярод вучнёўскай моладзі, створана Маладзёжная палата Дубровенскага раёна, у якую ўваходзіць 21 чалавек. Праца ў маладзёжнай палаце дазваляе фармаваць прававую і палітычную культуру, актыўную грамадзянскую пазіцыю вучнёўскай моладзі, выяўляць маладзёжных лідэраў.





З мэтай вызначэння лепшых першасных арганізацый ГА «БРСМ» і іх лідэраў штогод праводзяцца раённыя, занальныя і абласныя конкурсы «Лідэр - новае пакаленне» і «Школьны марафон».

Штогод навучэнцы школ раёна прымаюць удзел у рэспубліканскім праекце «100 ідэй для Беларусі» і неаднаразова становяцца пераможцамі абласнога этапу конкурсу.

З удзелам моладзі раёна праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя дзяржаўным святам: Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Дню Герба і Сцяга, Дню Перамогі, Дню Незалежнасці.





Саюзная моладзь бярэ актыўны ўдзел:
- у рэспубліканскіх і раённых суботніках па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, мемарыяльнага комплексу «Рыленкі»;
- акцыях: «Пасадзі лес», «Маладосць. Традыцыі. Будучыня», «Дзякуй дзеду за Перамогу!», «За Беларусь», «Мы - грамадзяне Беларусі», «Да абароны Айчыны гатовы!», «У школу з Добрым Сэрцам», «Мяняй цыгарэту на цукерку», «Стоп - СНІД!» і інш.

Для моладзі, якая навучаецца штогод праводзіцца ваенна-спартыўная гульня «Зарніца» і раённы турыстычны злёт.

Пры раённым камітэце ГА «БРСМ» дзейнічаюць клуб «Падлетак» для падлеткаў, якія стаяць на розных відах прафілактычнага ўліку, мыладзёжны атрад аховы правапарадку ім. Волгава, валанцёрскі атрад «Добрае Сэрца».

У раённай газеце «Дняпроўская праўда» штомесяц выходзіць маладзёжная старонка «Ветразі юнацтва», дзе шырока асвятляюцца пытанні маладзёжнай палітыкі раёна.