Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Дзяржаўная ўстанова культуры Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

Дзяржаўная ўстанова культуры Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

Дзяржаўная ўстанова культуры «Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»

 

211058 Віцебская вобл., г. Дуброўна, вул. Паштовая, 6а

Дырэктар - Скварка Ганна Міхайлаўна

Тэл. (8-02137) 5 25 83

E-mail: marketing_dub@vitobl.by

 

Сайт дзяржаўнай установы культуры «Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» 

 

Тэлефоны ДУК «Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»

 

ДУК «Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» складаецца з цэнтральнай раённай бібліятэкі і філіялаў: гарадская бібліятэка, сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай асветы, 5 бібліятэк-клубаў і 9 сельскіх бібліятэк

 

Цэнтральная раённая бібліятэка

 

Філіялы ДУК «Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»

 

Кніжны фонд сістэмы складае 195 тыс. асобнікаў дакументаў.

Бібліятэкі сістэмы аказваюць насельніцтву 40 відаў платных бібліятэчных і камп'ютэрных паслуг. Штогод выпісваецца каля 71 Найменне перыядычных выданняў.

 

Рэгулярна з мэтай прыцягнення чытачоў і папулярызацыі кніг супрацоўнікамі бібліятэчнай сістэмы праводзяцца шэраг мерапрыемстваў і арганізоўваецца мноства кніжных выстаў.

 

Ажыццяўляецца нестацыянарнае абслугоўванне насельніцтва з панядзелка па сераду праз 2 бібліятэчныя пункты ў вёсцы Шабаны і аграгарадку Расасна, а таксама бібліёбус, які абслугоўвае чытачоў з 25 аддаленых вёсак.

 

Прыярытэтныя напрамкі работы:

* прапаганда беларускай літаратуры, мовы і культуры, адраджэнне нацыянальных традыцый і краязнаўства;

* патрыятычнае выхаванне;

* экалагічнае выхаванне;

* прапаганда здаровага ладу жыцця;

* сямейнае выхаванне;

* духоўнае выхаванне, супрацоўніцтва з праваслаўнай царквой;

* праца з дзецьмі;

* праца з неабароненымі пластамі насельніцтва;

* прававое выхаванне.

 

 

Пры бібліятэках і бібліятэках-клубах дзейнічаюць Аматарскія аб'яднанні і клубы па інтарэсах:

 

 

Бібліятэка

Назва

Напрамак дзейнасці

Мэтавая аўдыторыя

Цэнтральная раённая бібліятэка

Народны клуб аматараў агародніцтва, садоўніцтва, кветкаводства «субяседніца»

Арганізацыя вольнага часу

30-70 год

Філіял»Баброўская сельская бібліятэка-клуб"

Вакальны гурт «Сузор'е»

Арганізацыя вольнага часу

Сярэдні і старэйшы школьны ўзрост

Філіял «Арловіцкая сельская бібліятэка-клуб»

Вакальная група

«Забава»

Арганізацыя вольнага часу

Дарослыя

Філіял «Рэдзькаўская сельская бібліятэка-клуб»

Лялечны тэатр «Папялушка»

Арганізацыя вольнага часу

Сярэдні школьны ўзрост

Філіял «Сіпішчаўская сельская бібліятэка-клуб»

Вакальная група

«Асоль»

Арганізацыя вольнага часу

Дарослыя

Філіял «Чырынская сельская бібліятэка-клуб»

Вакальны гурт  «Крэатыў»

Арганізацыя вольнага часу

Сярэдні і старэйшы школьны ўзрост, Дарослыя

 

 

Бібліятэкі сістэмы працуюць па рэалізацыі наступных праграм і праектаў:

Праграма «Датуль завемся мы народам, пакуль шануем карані» (ЦРБ),

Праграма «У гармоніі з прыродай» (філіял «Асінторфская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай асветы»).

Праграма «Астравок бяспекі» (філіял «Дабрынская сельская бібліятэка», філіял «Будская сельская бібліятэка»).

 

 

Выдавецкая дзейнасць:

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці цэнтральнай раённай бібліятэкі штогод выпускае метадычныя матэрыялы («Каляндар знамянальных і памятных дат», бібліяграфічныя паказальнікі, зборнікі), буклеты і інш. сярод самых значных работ: зборнік гісторыі вымерлых вёсак «Зніклыя старонкі Дубровенскага летапісу» Біяграфічны зборнік «Ганаровыя грамадзяне горада Дуброўна і Дубровенскага раёна», эколага-краязнаўчы дапаможнік «Прыродная спадчына Дубровеншчыны» і інш.