Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 4-20-45

Факс:
8 (02137) 4-34-49

E-mail: 
dubrovno_rik@vitebsk.by

Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Дзяржаўная ўстанова адукацыі Дубровенская дзіцячая школа мастацтваў імя Фарыда Яруліна

Дзяржаўная ўстанова адукацыі Дубровенская дзіцячая школа мастацтваў імя Фарыда Яруліна

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дубровенская дзіцячая школа мастацтваў імя Фарыда Яруліна»

г.Дуброўна ,вул.Чырвонаармейская, д. 2

Дырэктар - Анікеева Аксана Рыгораўна,   тэл. 5-29-71

Намеснік дырэктара
па вучэбна-выхаваўчай рабоце -  Кахноўская  Алена Ананьеўна
e-mail: dshi.yarullin2017@mail.ru

Вучэбна-выхаваўчы працэс забяспечваюць 27 педагогаў, якія маюць спецыяльную педагагічную адукацыю.

Дзіцячая школа мастацтваў  з'яўляецца шматпрофільнай установай, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дзяцей па розных напрамках эстэтычнай накіраванасці.  У школе створаны і паспяхова працуюць аддзяленні:

  • інструментальнае (па класах фартэпіяна, скрыпкі, гітары, баяна, акардэона, цымбал, балалайкі)
  • выяўленчага мастацтва
  • харэаграфічнае
  • харавое
  •  тэатральнае

Дзіцячая школа мастацтваў мае навучальныя класы па  ў 4 аграгарадках: Асінторф, Зарубы, Калінаўка, Дабрынь.

У школе дзейнічаюць творчыя калектывы:

народны вакальна-інструментальны ансамбль «Аўрум»
узорны аркестр баянаў
харэаграфічны калектыў «Эліт»
вакальна-інструментальны ансамбль «Квадрат»
дзіцячы хор
вакальная група аддзялення выяўленчага  мастацтва «АКВАрэль»
ансамбль настаўнікаў « Дняпроўскія перазвоны»

Народны вакальна-інструментальны ансамбль «Аўрум»
Мастацкі кіраўнік Аляксандр Хацееў


Заснаваны ў 2010 годзе з мэтай музычнага асветніцтва насельніцтва, папулярызацыі інструментальнага выканання, прапаганды музычнага мастацтва.  Удзельнікі калектыву - таленавітыя выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў і самадзейныя выканаўцы іншых прафесій. У 2014 годзе ансамблю прысвоена званне "народны".
Вакальна-інструментальны ансамбль «Аўрум» з'яўляецца лаўрэатам міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсаў.

Узорны аркестр баянаў
Мастацкі кіраўнік Марына Дзікарава


Узорны аркестр баянаў - адзін з самых яскравых калектываў Дубровенскай дзіцячай школы мастацтваў.  Створаны ў 2002 годзе.

Велізарная самааддача, творчая вынаходлівасць кіраўніка калектыву дазваляюць рабіць канцэртныя праграмы не толькі эмацыянальна насычанымі, але і відовішчнымі. Рэпертуар аркестра ўключае рускую і замежную класіку, віртуозныя фантазіі на народныя тэмы, музыку з кінафільмаў.