Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Дзяржаўная ўстанова культуры Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

Дзяржаўная ўстанова культуры Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

Дзяржаўная ўстанова культуры «Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»

 

211058 Віцебская вобл., г. Дуброўна, вул. Паштовая, 6а

Дырэктар - Скварка Ганна Міхайлаўна

Тэл. (8-02137) 5 25 83

E-mail: marketing_dub@vitobl.by

 

Сайт дзяржаўнай установы культуры «Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» 

 

Тэлефоны ДУК «Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»

 

ДУК «Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» складаецца з цэнтральнай раённай бібліятэкі і філіялаў: гарадская бібліятэка, сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай асветы, 5 бібліятэк-клубаў і 9 сельскіх бібліятэк

 

Цэнтральная раённая бібліятэка

 

Філіялы ДУК «Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»

 

Кніжны фонд сістэмы складае 195 тыс. асобнікаў дакументаў.

Бібліятэкі сістэмы аказваюць насельніцтву 40 відаў платных бібліятэчных і камп'ютэрных паслуг. Штогод выпісваецца каля 71 Найменне перыядычных выданняў.

 

Рэгулярна з мэтай прыцягнення чытачоў і папулярызацыі кніг супрацоўнікамі бібліятэчнай сістэмы праводзяцца шэраг мерапрыемстваў і арганізоўваецца мноства кніжных выстаў.

 

Ажыццяўляецца нестацыянарнае абслугоўванне насельніцтва з панядзелка па сераду праз 2 бібліятэчныя пункты ў вёсцы Шабаны і аграгарадку Расасна, а таксама бібліёбус, які абслугоўвае чытачоў з 25 аддаленых вёсак.

 

Прыярытэтныя напрамкі работы:

* прапаганда беларускай літаратуры, мовы і культуры, адраджэнне нацыянальных традыцый і краязнаўства;

* патрыятычнае выхаванне;

* экалагічнае выхаванне;

* прапаганда здаровага ладу жыцця;

* сямейнае выхаванне;

* духоўнае выхаванне, супрацоўніцтва з праваслаўнай царквой;

* праца з дзецьмі;

* праца з неабароненымі пластамі насельніцтва;

* прававое выхаванне.

 

 

При бібліятэках і бібліятэках-клубах дзейнічаюць аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах:

Бібліятэка

Найменне

Напрамак дзейнасці

Мэтавая аўдыторыя

Цэнтральная раённая бібліятэка імя А.А. Дударава

Народны клуб аматараў агародніцтва, садоўніцтва, кветкаводства «Субяседніца»

Экалагічны (садова - кветкаводчы)

Дарослыя і сталыя людзі

Дзіцяча-юнацкі сектар цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А.А. Дударава

Клуб ”На завалінке“

Шматпрофільны

Дзеці сярэдняга і школьнага ўзросту

Філіал ”Баброўская сельская бібліятэка-клуб“

Клуб «Рукадзельніца»

Эстэтычны (дэкаратыўна-прыкладное мастацтва)

Дарослыя і сталыя людзі

Філіал ”Арловіцкая сельская бібліятэка-клуб“


Вакальная група "Забава"

Эстэтычны (музычны)

Дарослыя

Філіял ”Асінторфская сельская бібліятэка – цэнтр экалагічнай асветы насельніцтва“

Клуб ”Пралеск“

Экалагічны

Дзеці сярэдняга і школьнага ўзросту

Філіал ”Редзькаўская сельская бібліятэка-клуб“

Лялечны тэатр "Папялушка"

Эстэтычны

(Лялечны тэатр)

дети младшего и среднего школьного возраста

Філіал ”Сіпішчаўская сельская бібліятэка-клуб“

Вакальная група ”Асоль“

Эстэтычны (музычны)

Дзеці сярэдняга і старшага школьнага ўзросту

Филиал ”Чырынская сельская бібліятэка-клуб“

Вакальная група ”Крэатыў“

Эстэтычны (музычны)

Дзеці сярэдняга і старшага школьнага ўзросту

 

 

Бібліятэкі сістэмы працуюць па рэалізацыі наступных праграм і праектаў :

праграма “ Любі свой край, паважай сваю гісторыю” ( цэнтральная раённая бібліятэка імя А. А. Дударава);

праграма “ Праз кнігу –да духоўнасці” ( сектар па абслугоўванні дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А. А. Дударава);

праграма “ У гармоніі з прыродай” (філіял “ Асінторфская сельская бібліятэка – цэнтр экалагічнай асветы”);

праграма “Нам гады не бяда” ( філіял “ Зарубская сельская бібліятэка”, філіял “Ляднянская сельская бібліятэка”, філіял “ Станіславоўская сельская бібліятэка”);

праграма “ Бібліятэка –тэрыторыя здаровага ладу жыцця” (філіял “Гарадская бібліятэка”, філіял “Ерамееўская сельская бібліятэка”, філіял “ Калінаўская сельская бібліятэка”, філіял “Сваташыцкая сельская бібліятэка”, філіял

“ Якубаўская сельская бібліятэка”);


Кніжны фонд сістэмы склаюць 160 тыс. экзэмпляраў дакументаў.

Бібліятэкі сістэмы аказваюць насельніцтву 40 відаў платных бібліятэчных і камп’ютарных паслуг. Штогод выпісваецца каля 70 найменняў перыядычных выданняў.

Рэгулярна з мэтай прыцягнення чытачоў і папулярызацыі кніг супрацоўнікамі бібліятэчнай сістэмы праводзіцца рад мерапрыемстваў і арганізоўваецца шмат кніжных выстаў.

Ажыццяўляецца нестацыянарнае абслугоўванне насельніцтва з панядзелка па сераду праз 2 бібліятэчных пункты ў вёсцы Шабаны і аграгарадку Расасна, а таксама бібліёбус, які абслугоўвае чытачоў з 25 аддаленых вёсак.

 

 

Выдавецкая дзейнасць:

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці цэнтральнай раённай бібліятэкі штогод выпускае метадычныя матэрыялы («Каляндар знамянальных і памятных дат», бібліяграфічныя паказальнікі, зборнікі), буклеты і інш. сярод самых значных работ: зборнік гісторыі вымерлых вёсак «Зніклыя старонкі Дубровенскага летапісу» Біяграфічны зборнік «Ганаровыя грамадзяне горада Дуброўна і Дубровенскага раёна», эколага-краязнаўчы дапаможнік «Прыродная спадчына Дубровеншчыны» і інш.