Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 4-20-45

Факс:
8 (02137) 4-34-49

E-mail: 
dubrovno_rik@vitebsk.by

Галоўная / Улада / Сельсаветы / Маласавінскі сельскі выканаўчы камітэт

Маласавінскі сельскі выканаўчы камітэт

Маласавінскі сельскі выканаўчы камітэт

Месца размяшчэння - в. Малое Савіна,
вуліца Ляднянская, 3,
Дубровенскі раён, Віцебская вобласць

Рэжым працы - з 8.00 да 17.00
Абедзенны перапынак - з 13.00 да 14.00
Субота, нядзеля - выхадны

Электронны адрас: MSavino-ispolkom@yandex.ru

 

Старшыня Маласавінскага сельскага выканаўчага камітэта -
Кахноўскі Віктар Леанідавіч
Тэл. 8 (02137) 3 76 18

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кіраўнік спраў Маласавінскага сельвыканкама -
Янчанка Наталля Мікалаеўна, тэл / факс 8 (02137) 3 76 10

Рэгламент работы Маласавінскага сельвыканкама  

«Пералiк адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца Маласавінскiм сельскім выканаўчым камітэтам па заяўнаму прынцыпу «адно акно» ў дачыненні да фізічны асоб»

«Пералiк адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца Маласавінскiм сельскім выканаўчым камітэтам па заяўнаму прынцыпу «адно акно» ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў»  

ГРАФІК
прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Маласавінскага сельскага выканаўчага камітэта

Кахноўскі Віктар Леанідавіч - кожная серада месяца з 8.00 да 14.00, 1-я субота месяца - 8.00 да 12.00

РЭЖЫМ працы спецыяліста землеўпарадкавальнай службы:
серада, чацвер з 8-00 да 16-00, тэлефон 3 76 10

Вышэйстаячая арганізацыя -
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
г.Дуброўна, вул.Камсамольская, 18

Рэжым працы - з 8.00 да 17.00
Абедзенны перапынак - з 13.00 да 14.00
Субота, нядзеля - выхадны

Электронны адрас: dubrovno-rik@mail.ru

Афіцыйны сайт райвыканкама:
www.dubrovno.vitebsk-region.gov.by

 

 

 

Маласавінскі сельсавет размешчаны ва ўсходняй частцы Дубровенскага раёна, у 6 кіламетрах ад раённага цэнтра - горада Дуброўна. Па тэрыторыі сельсавета праходзіць аўтадарога абласнога значэння - Дуброўна - мяжа РФ - Чырвоны. Па тэрыторыі працякае рака Днепр і рака Рассасенка.

Адміністрацыйны цэнтр размешчаны ў вёсцы Малое Савіна.
Агульная плошча сельсавета 16.263 га.

На тэрыторыі Маласавінскага сельсавета размешчаны 21 населены пункт: аграгарадкі - Ерамееўшчына, Баброва, Рассасно, вёскі - Бескі, Бурая, Барсукі, Загваздзіна, Негацiна, Карабанавічы, Чырвоная Слабада, Халоўе, Хандогi, Вусце, Слабада, Церахі, Марчанкі, Гуракі, Пецькі, Фясеўка, Янкаўшчына, Малое Савіна.
Колькасць насельніцтва сельсавета - 1142 чалавекі, з іх 665 чалавек працаздольнага ўзросту, 316 - пенсійнага, 161- маладзей працаздольнага ўзросту.

Для забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва на тэрыторыі сельсавета размешчаны і функцыянуюць:

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы: адкрытае акцыянернае таварыства «Баброва-Агра», адкрытае акцыянернае таварыства «Прыдубровенскае»;

Установы аховы здароўя: Баброўскі ФАП, Рассасенскi ФАП;

Установы культуры: Баброўскі сельскі клуб, Рассасенскi сельскі клуб, Ерамееўскі сельскі Дом культуры, Ерамееўская сельская бібліятэка Рассасенская сельская бібліятэка, Баброўская сельская бібліятэка-музей лёну;

Установы адукацыі: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Баброўскі дзіцячы сад імя К.А.Кошмана Дубровенскага раёна», Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рассасенская дзіцячы сад-базавая школа Дубровенскага раёна», Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ерамееўская дзіцячы сад-пачатковая школа Дубровенскага раёна» ;

Аддзялення паштовай сувязі: АСС Ерамееўшчына, АСС Баброва;

Аб'екты бытавога абслугоўвання: комплексна-прыёмны пункт аг. Баброва.

Аб'екты гандлю: крамы Дубровенскага райпо ў аг. Ерамееўшчына, аг. Баброва, аг. Рассасна, в. Бурая. У аграгарадку Ерамееўшчына маецца кафэтэрый Дубровенскага райпо і крама індывідуальнага прадпрымальніка. Маланаселеныя пункты сельсавета абслугоўваюцца аўтамагазінамі згодна з графікам.

На тэрыторыі Маласавінскага сельсавета знаходзіцца пяць брацкіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны: воінскае пахаванне в. Ерамееўшчына, воінскае пахаванне в.Рассасна, воінскае пахаванне в. Баброва, воінскае пахаванне в.Хандогi , воінскае пахаванне в.Загваздзіна. У аграгарадку Ерамееўшчына маецца помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.