Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 4-20-45

Факс:
8 (02137) 4-34-49

E-mail: 
dubrovno_rik@vitebsk.by

Галоўная / Улада / Сельсаветы / Валяўкоўскі сельскі выканаўчы камітэт

Валяўкоўскі сельскі выканаўчы камітэт

Валяўкоўскi сельскі выканаўчы камітэт
месца размяшчэння - Дубровенскі раён, аг. Арловічы,
вул.Цэнтральная, д.48

Рэжым працы - з 8.00 да 17.00
Абедзенны перапынак - з 13.00 да 14.00
Субота, нядзеля - выхадны

 

Старшыня Валяўкоўскага сельскага выканаўчага камітэта
Кузьмянкоў Аляксандр Іванавіч
тэл. 8 (02137) - 5 16 04

 

 

 

 

 



Кіраўнік спраў Валяўкоўскага сельскага выканаўчага комитета-
Мінянкова Марыя Емяльянаўна, тэл. 8 (02137) - 5 16 47

Рэгламент работы Валяўкоўскага сельвыканкама

Пералік адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца Валяўкоўскiм сельскім выканаўчым камітэтам па заяўнаму прынцыпу «адно акно» ў дачыненні да фізічны асоб

Пералік адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца Валяўкоўскiм сельскім выканаўчым камітэтам па заяўнаму прынцыпу «адно акно» ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

ГРАФІК
асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў і
прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам
Валяўкоўскага сельскага выканаўчага камітэта

Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада асобы, якая ажыццяўляе асабісты прыём

Дні прыёму

Час прыёму

Месца прыёму

Тэлефон

Кузьмянкоў Аляксандр Іванавіч,
старшыня Валяўкоўскага сельскага выканаўчага камітэта

кожная серада месяца

3-я субота месяца

з 8.00 да 13.00

з 9.00 да 12.00

кабінет
старшыні

5 16 04

Мінянкова Марыя Емяльянаўна,
кіраўнік спраў
Валяўкоўскага сельскага выканаўчага камітэта

першы панядзелак месяца

 

з 8.00 да 13.00

 

кабінет кіраўніка
справамі

5 16 47

Вышэйстаячая арганізацыя -
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
г.Дуброўна, вул.Камсамольская, 18

Рэжым працы - з 8.00 да 17.00
Абедзенны перапынак - з 13.00 да 14.00
Субота, нядзеля - выхадны

Электронны адрас: dubrovno-rik@mail.ru

Афіцыйны сайт райвыканкама:
www.dubrovno.vitebsk-region.gov.by

Валяўкоўскi сельсавет размешчаны на паўночным ўсходзе Дубровенскага раёна. Мяжуе на поўдні з Зарубскім сельсаветам, на захадзе - з Маласавінскім сельсаветам, на поўначы - з Засценкаўскім сельсаветам Дубровенскага раёна, на паўночным усходзе - з Малееўскім сельскім паселішчам Краснінскага раёна Смаленскай вобласці.

Па тэрыторыі сельсавета працякаюць рэкі Днепр і Мярэя.
Валяўкоўскi сельсавет утвораны ў 1959 годзе. Адміністрацыйны цэнтр - аграгарадок Арловічы.
Тэрыторыя сельсавета складае 18.820 га.
Адлегласць ад раённага цэнтра г. Дуброўна - 36 км.
На тэрыторыі сельсавета размешчана 22 населеныя пункты: вёскі Александрыя, Аляксейкі, Бель, Барствінава, Валеўкі, Гарэлкі, Золатавічы, Казьяны, Каробкі, Котаўшчына, Кроцікі, Лаўкі, Масліна, Міхееўка, Міхалінава, Паценькі, Росткава, Русаны, Сазонаўка, аграгарадкі: Калінаўка, Ляды, Арловічы

Колькасць гаспадарак - 489
Колькасць насельніцтва - 1061

Для забеспячэння жыццядзейнасці на тэрыторыі сельсавета функцыянуюць:

Арганізацыі аграпрамысловага комплексу:
Камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Прыдняпроўскі» Дубровенскага раёна
Камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства імя Чарняхоўскага.

Установы адукацыі:
Дзяржаўная ўстанова «Каліноўскi дзіцячы сад - сярэдняя школа Дубровенскага раёна»

Установы аховы здароўя:
Каліноўскі фельчарска-акушэрскі пункт ўстановы аховы здароўя «Дубровенская цэнтральная раённая бальніца»;
Лядненскі фельчарска-акушэрскі пункт ўстановы аховы здароўя «Дубровенская цэнтральная раённая бальніца»;
Арловіцкі фельчарска-акушэрскі пункт ўстановы аховы здароўя «Дубровенская цэнтральная раённая бальніца»

Установы культуры:
Каліноўскі сельскі Дом культуры дзяржаўнай установы культуры «Раённы цэнтр народнай творчасці і дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна»;
Лядненскі сельскі Дом культуры дзяржаўнай установы культуры «Раённы цэнтр народнай творчасці і дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна»;
Каліноўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»;
Лядненская сельская бібліятэка дзяржаўнага чреждения культуры «Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»;
Арловіцкая сельская бібліятэка-клуб дзяржаўнай установы культуры «Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»

Аддзялення паштовай сувязі:
Аддзяленне паштовай сувязі Калінаўка Аршанскага раённага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта»;
Аддзяленне паштовай сувязі Ляды Аршанскага раённага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта»;
Аддзяленне паштовай сувязі Арловічы Аршанскага раённага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта»

Гандлёвыя аб'екты:
Крама Дубровенскага раённага спажывецкага таварыства № 49 у аграгарадку Ляды;
Крама Дубровенскага раённага спажывецкага таварыства № 50 у аграгарадку Ляды;
Крама Дубровенскага раённага спажывецкага таварыства № 51 «Верас» у аграгарадку Арловічы;
Крама Дубровенскага раённага спажывецкага таварыства № 52 у вёсцы Валеўкі;
Крама Дубровенскага раённага спажывецкага таварыства № 54 у аграгарадку Калінаўка;
12 населеных пунктаў абслугоўваюцца аўтамагазінамі Дубровенскага раённага спажывецкага таварыства.

Банкаўскія паслугі:
Аддзяленне №210 / 92 філіяла №215 ААТ «АСБ Беларусбанк» г. Орша ў аграгарадку Ляды

Прадпрыемствы бытавога абслугоўвання:
Камбінат бытавога абслугоўвання ў аграгарадку Ляды.

Сялянскае фермерская гаспадарка Кальянова А.В. у аграгарадку Ляды

Праваслаўная абшчына
Прыход храма Святога Духа в. Ляды Дубровенскага раёна Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай Царквы

На тэрыторыі сельсавета размешчаны 10 помнікаў гісторыі, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны, з іх 8 воінскіх пахаванняў:
Воінскае пахаванне ў аграгарадку Калінаўка;
Воінскае пахаванне ў аграгарадку Ляды;
Воінскае пахаванне ў аграгарадку Арловічы;
Воінскае пахаванне ў вёсцы Александрыя;
Воінскае пахаванне ў вёсцы Залатовiчы;
Воінскае пахаванне ў вёсцы Козьяны;
Воінскае пахаванне ў вёсцы Міхалінава;
Воінскае пахаванне ў вёсцы Паценькi;
1 помнік зямлякам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны, у аграгарадку Калінаўка
1 помнік, прысвечаны двойчы Герою Савецкага Саюза Чарняхоўскаму І.Д., у аграгарадку Калінаўка