Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
13 мая 2021

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за красавік выраслі на 4,9 працэнта да $7,3 млрд

 

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 мая 2021 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7277,9 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За красавік 2021 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $337,9 млн (на 4,9 працэнта) пасля скарачэння ў сакавіку на $174,5 млн (на 2,5 працэнта).

"Рост узроўню золатавалютных рэзерваў у красавіку ў асноўным абумоўлены купляй Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", павелічэннем кошту манетарнага золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт", - растлумачылі ў Нацбанку.

У красавіку 2021 года ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $105 млн.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш як $6 млрд.

БелТА

Усе навіны