Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
13 ліпеня 2021

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 75 раёнах Беларусі

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 75 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.


Забарона ўведзена ў двух раёнах Мінскай вобласці (Бярэзінскім і Крупскім), а таксама ў васьмі раёнах Магілёўскай вобласці (Магілёўскім, Шклоўскім, Бялыніцкім, Быхаўскім, Круглянскім, Слаўгарадскім, Чавускім і Чэрыкаўскім).


Абмежаванні дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Гродзенскай і Віцебскай (акрамя Браслаўскага) абласцей. Акрамя таго абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 11 раёнах Гомельскай вобласці (Хойніцкім, Брагінскім, Акцябрскім, Жлобінскім, Буда-Кашалёўскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім, Светлагорскім і Чачэрскім).


Што датычыцца Мінскай вобласці, абмежаванні ўведзены ў 17 раёнах: Барысаўскім, Вілейскім, Валожынскім, Дзяржынскім, Клецкім, Любанскім, Мінскім, Маладзечанскім, Нясвіжскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Смалявіцкім, Салігорскім, Старадарожскім, Стаўбцоўскім, Уздзенскім і Чэрвеньскім.


На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы.


БелТА

Усе навіны