Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
20 лістапада 2020

Увод жылля ў Беларусі ў студзені-кастрычніку павялічыўся на 6,9 працэнта

У Беларусі ў студзені-кастрычніку 2020 года ўведзена ў эксплуатацыю 3,08 млн кв.м жылля. Гэта на 6,9 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 35,3 тыс. кватэр.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 176,1 тыс. кв.м, або 38,2 працэнта ўсяго ўведзенага жылля.

З уведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі пабудавана 889,8 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена 965,3 тыс. кв.м, або 31,3 працэнта ўводу па краіне.

Усе навіны