Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 4-20-45

Факс:
8 (02137) 4-34-49

E-mail: 
dubrovno_rik@vitebsk.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
27 жніўня 2019

У Беларусі ўстаноўлены спецыфічныя патрабаванні па пажарнай бяспецы для масавых аб'ектаў

Зацверджаны спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі для аб'ектаў, спецыяльна прызначаных для знаходжання дзяцей, а таксама аб'ектаў з адначасовым знаходжаннем звыш 300 чалавек, аб'ектаў сацыяльнай сферы і аховы здароўя з кругласутачным знаходжаннем людзей. Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 22 жніўня 2019 года нумар 561, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Аб'ектамі, спецыяльна прызначанымі для знаходжання дзяцей, лічацца будынкі школ, у тым ліку спартыўных, лагераў, дзіцячых бальніц і паліклінік і іншыя будынкі. Да аб'ектаў з адначасовым знаходжаннем звыш 300 чалавек адносяцца будынкі бібліятэк, музеяў, філармоній, цыркаў і заапаркаў (у тым ліку перасовачных), клубаў, палацаў культуры, паліклінік, банкаў, аб'екты грамадскага харчавання, гандлёвыя аб'екты, спартыўныя збудаванні. Пад гэту катэгорыю падпадаюць таксама тэатры, кінатэатры, вакзалы, культавыя будынкі, гасцініцы, інтэрнаты, шматфункцыянальныя комплексы і іншыя будынкі з умяшчальнасцю звыш 300 чалавек.

У патрабаваннях прапісана, што ў час работы аб'екта з адначасовым знаходжаннем звыш 300 чалавек не дапускаецца зачыняць на замкі дзверы, размешчаныя на шляхах эвакуацыі. На такіх аб'ектах не радзей за два разы ў год павінны праводзіцца трэніроўкі для адпрацоўкі дзеянняў па бяспечнай эвакуацыі людзей пры пажары.

Пры арганізацыі кірмашоў на адкрытым паветры з больш як 300 наведвальнікамі арганізатар абавязаны будзе прадаставіць схему гандлёвых месцаў з пазначэннем для пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі праездаў і пад'ездаў да будынкаў, збудаванняў, гандлёвых месцаў, водакрыніц. Выхады з тэрыторыі кірмашу павінны размяшчацца на адлегласці не большай за 100 м адзін ад аднаго. Свабодны праезд пажарнай тэхнікі павінен быць забяспечаны і пры рабоце перасовачных заапаркаў і цыркаў.

Акрамя таго, урадам зацверджаны спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі для аб'ектаў метрапалітэна, а таксама на суднах унутранага воднага транспарту. Адпаведныя рашэнні замацаваны пастановамі Савета Міністраў ад 22 жніўня 2019 года нумар 559 і нумар 560 адпаведна.

Права растлумачваць пытанні прымянення спецыфічных патрабаванняў прадастаўлена Міністэрству па надзвычайных сітуацыях.

Адказнасць за іх парушэнне і (або) невыкананне ўстанаўліваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Пастановы ўступаюць у сілу праз тры месяцы пасля іх афіцыйнага апублікавання.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Усе навіны