Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
3 красавіка 2024

У Беларусі ўстаноўлены квоты на стварэнне ўстановак па выкарыстанні АКЭ ў 2025-2029 гадах

Фота з архіва

У Беларусі ўстаноўлены квоты на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі ў 2025-2029 гадах сумарнай электрычнай магутнасцю 43,186 МВт. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Рашэнне было прынята на пасяджэнні Рэспубліканскай міжведамаснай камісіі па ўстанаўленні, размеркаванні, вызваленні і выключэнні квот на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі.

Сумарная электрычная магутнасць складзе 43,186 МВт, у тым ліку з выкарыстаннем энергіі біягазу - 10 МВт, ветру - 3 МВт, сонца - 1 МВт, руху водных патокаў - 1 МВт, біямасы (дровы, шчэпкі) - 11,28 МВт, цяпла зямлі і іншых АКЭ - 13,186 МВт.

"Устаноўленыя квоты даведзены да ведама аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама для арганізацыі работы з прэтэндэнтамі на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі", - адзначылі ў прэс-службе.

Пытанні ўстанаўлення квот на стварэнне ўстановак па выкарыстанні АКЭ рэгламентаваны пастановай Савета Міністраў ад 6 жніўня 2015 года нумар 662.

Усе навіны