Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
11 жніўня 2023

У Беларусі плануецца перайсці на электронныя накладныя пры адгрузцы круглых лесаматэрыялаў


 У Беларусі плануецца перайсці на электронныя накладныя пры адгрузцы круглых лесаматэрыялаў з 1 верасня 2023 года. Гатоўнасць да гэтага кроку абмеркавалі ў Мінлясгасе на нарадзе, якую з кіраўніцтвам абласных аб'яднанняў і шэрага лясгасаў правёў намеснік міністра лясной гаспадаркі Уладзімір Крэч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Пераходу да электроннага першаснага ўліковага дакумента ў галіне папярэднічаў працяглы падрыхтоўчы працэс. Для абмену электроннымі накладнымі патрэбны дадатковыя рэквізіты, нехарактэрныя для папяровых аналагаў: электронны лічбавы подпіс, ідэнтыфікацыйныя коды пакупніка і прадаўца (GLN-нумар), ідэнтыфікацыйныя нумары на кожны тавар, які перадаецца (GTIN). Вырашыўшы гэтыя арганізацыйныя моманты, яшчэ ў ліпені мінулага года больш за дзясятак лясгасаў пачалі адпрацоўваць механізм работы з электроннымі накладнымі пры ўнутраным перамяшчэнні круглых лесаматэрыялаў. І пацвердзілі, што тэхнічна гэта магчыма. Таму ў час, які застаўся да 1 верасня, будзе праведзена тэхнічная дашліфоўка выбранага алгарытму.

Для пераходу на электронныя накладныя шэраг патрабаванняў ёсць і да пакупнікоў. Кожны з контрагентаў павінен быць падключаны да сістэмы электроннага абмену данымі (EDI), мець ключ электроннага лічбавага подпісу ЭЛП і мець GLN - міжнародны ідэнтыфікацыйны нумар арганізацыі, які складаецца з 13 лічбаў. Таму ўсім пакупнікам круглых лесаматэрыялаў аб пераходзе лясгасаў на работу з электроннымі накладнымі паведамілі загадзя.

Як адзначаюць у Мінлясгасе, адгрузка круглых лесаматэрыялаў па ўжо дзеючых дагаворах будзе весціся, як абумоўлена, а вось кантракты, якія будуць заключацца пасля 1 верасня, атрымаюць дадатковы пункт аб выкарыстанні электроннай накладной.

Уладзімір Крэч заклікаў да разумення непазбежнасці такой трансфармацыі. "Сёння, калі галіна ідзе ў лічбавізацыю, калі адзіная дзяржаўная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма (АДАІС) стала проста неад'емнай часткай нашай работы, заставацца на ўзроўні папяровых носьбітаў як мінімум няправільна. Распрацаваўшы і ўкараніўшы АДАІС, мы, па сутнасці, стварылі каркас, на які цяпер не проста можна, а трэба нарошчваць іншыя элементы агульнай сістэмы аўтаматызацыі і лічбавізацыі. І электронныя накладныя - толькі адзін з гэтых элементаў", - падкрэсліў ён.

Усе навіны