Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
21 чэрвеня 2021

У Беларусі павялічаны нормы расходаў на харчаванне ва ўстановах адукацыі

 

У Беларусі павялічаны нормы расходаў на харчаванне ва ўстановах адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 15 чэрвеня 2021 года нумар 333, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.


Расходы на харчаванне ў дзень на аднаго навучэнца ў санаторных яслях-садах, санаторных дзіцячых садах, санаторных групах з працягласцю знаходжання 12-24 гадзіны павялічаны з Br4,68 да Br5,1, а для тых, хто пражывае на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, - з Br5,03 да Br5,38.


Грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў у яслях, яслях-садах, дзіцячых садах, дашкольных цэнтрах развіцця дзіцяці спецыяльных яслях-садах і дзіцячых садах узраслі да Br3,18-4,06 (раней Br2,94-3,83).


Таксама нормы павялічаны на харчаванне навучэнцаў у цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з працягласцю знаходжання 6-8 гадзін (двухразовае харчаванне), 9-10,5 гадзіны (трохразовае харчаванне), 12-24 гадзіны (чатырохразовае).


Акрамя таго, узраслі нормы ў пачатковых школах, базавых школах, сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях.


БелТА

Усе навіны