Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
6 снежня 2024

У Беларусі мяняецца заканадаўства па дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці. Лукашэнка падпісаў новы закон


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю", які забяспечвае комплекснае і сістэмнае ўдасканаленне адносін у гэтай сферы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыватнасці, законам прадугледжваецца абавязковая дзяржаўная рэгістрацыя нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю ў тэрмін не большы за 6 месяцаў, а па раней выдадзеных дакументах - да 1 студзеня 2031 года.

Грамадзяне змогуць атрымліваць пасведчанні аб дзяржрэгістрацыі непасрэдна ў натарыуса, які засведчыў або выдаў дакумент, што з'яўляецца падставай для рэгістрацыі, без неабходнасці дадатковага наведвання рэгістратара нерухомай маёмасці.

У Адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю ў аўтаматычным рэжыме будуць уносіцца выпраўленні, звязаныя са змяненнем адрасоў аб'ектаў нерухомай маёмасці, персанальных даных грамадзян, ідэнтыфікацыйных звестак суб'ектаў гаспадарання, а таксама з пераходам правоў на нерухомую маёмасць у выпадку стварэння індывідуальным прадпрымальнікам камерцыйнай арганізацыі.

Законам таксама прадугледжаны экстэрытарыяльны прынцып рэгістрацыйных дзеянняў (незалежна ад месца знаходжання маёмасці), а таксама абавязковы дасудовы парадак абскарджання дзеянняў рэгістратара нерухомай маёмасці.

Акрамя таго, да 1 студзеня 2028 года падаўжаецца тэрмін звароту за легалізацыяй самавольна занятых зямельных участкаў.

Усе навіны