Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
28 верасня 2021

У Беларусі ацяпленне ўключана ў 97 працэнтах жылых дамоў


 27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ацяпленне ўключана ў 97 працэнтах жылых дамоў, якія падлягаюць уключэнню ад кацельняў. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Паводле інфармацыі ведамства, у сувязі з устойлівым пахаладаннем усімі аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам узгоднены пачатак ацяпляльнага сезона. Так, па стане на 8.00 27 верасня па рэспубліцы ўключана ацяпленне ў 97 працэнтах жылых дамоў, якія падлягаюць уключэнню ад кацельняў. У Мінску і Магілёўскай вобласці ацяпленне ўключана ў 100 працэнтах дамоў, у Віцебскай вобласці - 99,8 працэнта, у Гомельскай - 99 працэнтах. У астатніх абласцях падключэнне дамоў да ацяплення, паводле ацэнкі спецыялістаў міністэрства, у бліжэйшыя дні таксама наблізіцца да адзнакі 100 працэнтаў.

"У асноўным сёння нашы намаганні накіраваны на наладку і рэгуліроўку сістэм ацяплення. Аднак існуе шэраг праблем тэхнічнага характару, якія перашкаджаюць "прыйсці" цяплу ў дом. Для іх устаранення неабходны пэўны час, каб наведаць вялікую колькасць дамоў. На сённяшні дзень работнікі эксплуатуючых арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі аператыўна ўстараняюць узнікшыя праблемы", - дадалі ў МЖКХ.

Усе навіны