Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
30 жніўня 2022

Тры маладзёжныя экіпажы-чатырохтысячнікі вызначыліся на ўборцы ўраджаю

29 жніўня, Мінск. На ўборцы ўраджаю вызначыліся тры маладзёжныя экіпажы-чатырохтысячнікі, паведаміла карэспандэнту сакратар ЦК БРСМ Вераніка Гудкова.

"Сёння на ўборцы задзейнічаны 532 маладзёжныя экіпажы і 285 маладых вадзіцеляў. 242 маладзёжныя экіпажы намалацілі больш як 1 тыс. т збожжа кожны, 25 - больш як 2 тыс. т, 7 - больш як 3 тыс. т і 3 - больш як 4 тыс. т. У лідарах - трактарыст-машыніст Аляксандр Салодкі з СФ "Клецкі" ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" Мінскай вобласці, які намалаціў 4144,4 т", - расказала Вераніка Гудкова.

Усяго маладзёжныя экіпажы намалацілі 708 645,345 т збожжа.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць рэспубліканскі праект "Моладзь - за ўраджай". Традыцыйна праект праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны ў перыяд уборачнай кампаніі. Яго мэта - павышэнне прадукцыйнасці працы маладых працаўнікоў вёскі, занятых на ўборцы ўраджаю, заахвочванне іх працоўнай ініцыятывы, папулярызацыя сельскагаспадарчай працы і прафесій аграрнага профілю.

Спаборніцтвы праходзяць у дзвюх намінацыях: "Маладзёжны экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту" і "Малады вадзіцель, які перавёз найвышэйшую колькасць зернебабовых культур". Пераможцамі становяцца першыя экіпажы-тысячнікі і вадзіцелі, якія занялі прызавыя месцы ў працоўным спаборніцтве па выніках уборачнай кампаніі. Таксама першыя сакратары тэрытарыяльных камітэтаў і сакратары пярвічных сельскагаспадарчых арганізацый абазначаюць уборачную тэхніку, на якой працуе моладзь, спецыяльнымі наклейкамі "Маладзёжны экіпаж" і "Малады вадзіцель".

Непасрэдна на палях арганізаваны ўшаноўванні маладых лідараў уборачнай кампаніі з уручэннем пераможцам дыпломаў, вымпелаў і памятных падарункаў. Бацькам будуць накіраваны падзячныя пісьмы за дастойнае выхаванне сыноў і дачок і прывітую ім любоў да працы на роднай зямлі.

Важным складнікам праекта "Моладзь - за ўраджай" стане комплексная інфармацыйная кампанія на афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах БРСМ, а таксама ў групах маладзёжнай арганізацыі ў сацыяльных сетках пад хэштэгамі #молодежьзаурожай, #жатвабеларуси2022, #роднаенароднае.

Усе навіны