Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
12 сакавіка 2020

Прадпрыемствы будгаліны Беларусі ў 2020 годзе плануюць павялічыць экспарт паслуг амаль на 6 працэнтаў

Прадпрыемствы будгаліны Беларусі ў 2020 годзе плануюць павялічыць экспарт будаўнічых, інжынерных і архітэктурных паслуг на 5,9 працэнта ў параўнанні з 2019-м. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

"Экспарт паслуг прадпрыемстваў будгаліны ў 2019 годзе склаў $736,4 млн, тэмп росту за гэты перыяд - 87,3 працэнта пры плане 122,5 працэнта. У планах на гэты год - рост экспарту паслуг прыкладна на 5,9 працэнта. І наша задача - выйсці на гэтыя параметры з улікам існуючай сітуацыі", - адзначылі ў прэс-службе.

Што датычыцца экспарту асноўных будматэрыялаў прадпрыемстваў Мінбудархітэктуры, то ў 2019 годзе ён склаў амаль $400 млн. Керамічнай пліткі за гэты перыяд было адгружана на экспарт амаль на $90 млн, паліраванага ліставога шкла - амаль на $53 млн, цэменту - на $81,5 млн, шчэбню - на $52,2 млн. "Калі гаварыць аб экспарце гэтых асноўных будматэрыялаў, то рост паставак адбыўся за мінулы год па керамічнай плітцы - на 3 працэнты ў параўнанні з 2018 годам. Па астатніх пазіцыях адзначаецца нязначнае зніжэнне тэмпаў росту. Складанасці для беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў будгаліны у мінулым годзе былі звязаны з сітуацыяй на сусветным рынку", - падкрэслілі ў ведамстве. У планах на гэты год павялічыць экспарт тавараў па арганізацыях Мінбудархітэктуры на 2,5 працэнта.

Усе навіны