17 верасня 2021
Піневіч: у Беларусі на развіццё кардыялагічнай службы накіроўваюцца вялікія рэсурсы
У Беларусі на развіццё
кардыялагічнай службы накіроўваюцца вялікія рэсурсы, заявіў журналістам міністр
аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падчас другога з'езда Еўразійскай арытмалагічнай
асацыяцыі і восьмага з'езда кардыёлагаў, кардыяхірургаў і рэнтгенэндаваскулярных
хірургаў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Структура
кардыялагічнай службы ў нас выбудавана ў айчыннай сістэме аховы здароўя. І туды
накіроўваюцца вялікія рэсурсы зыходзячы з таго, што хваробы сістэмы
кровазвароту былі, ёсць і застануцца вызначальнымі ў фарміраванні нашага
агульнага здароўя", - сказаў Дзмітрый Піневіч.
Паводле
яго слоў, у наступным годзе закончыцца будаўніцтва корпуса РНПЦ
"Кардыялогія". "У бліжэйшы час мы адкрыем новы корпус
транспланталогіі Мінскага НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, у якім
таксама ёсць моцная кардыяхірургічная служба. На вельмі высокім узроўні, як
інавацыйны цэнтр, працуе Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Кіраўніцтва
справамі Прэзідэнта. У планах - пабудаваць (і ўжо гэта пытанне ўзгоднена) новы
корпус кардыяхірургіі ў Мінскай абласной бальніцы, а ў Магілёўскай абласной
бальніцы мы ў лістападзе адкрыем таксама новы корпус. Гэта вельмі важны
кампанент у рэсурсным напаўненні. Больш таго, нагадваю, што ў рамках праекта па
паскораным развіцці гарадоў (іх у нас 12) мы ў кожным з іх выбудоўваем
ангіяграфічныя цэнтры так званыя, ангіяграфічныя лабараторыі, дзе аказваецца перш
за ўсё дапамога пацыентам з вострым каранарным сіндромам, які з'яўляецца
вызначальным, на жаль, няшчасныя выпадкі ў асоб сярэдняга ўзросту", -
адзначыў міністр.
Другі з'езд Еўразійскай арытмалагічнай асацыяцыі і восьмы
з'езд кардыёлагаў, кардыяхірургаў і рэнтгенэндаваскулярных хірургаў Беларусі
праходзяць 16-17 верасня ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
Удзельнічаюць спецыялісты з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Літвы,
Канады, Аргенціны і іншых краін.
"Гэта
больш за 1,2 тыс. спецыялістаў. Гэта цэлы кірмаш ідэй. Адбываецца абмен
думкамі, абмяркоўваюцца перспектывы развіцця, - дадаў Дзмітрый Піневіч. - Мы
будзем весці размову аб праблеме артэрыяльнай гіпертэнзіі - асноўнага біча
сучаснасці. На з'ездзе будзе абмяркоўвацца практычнае напаўненне канцэпцыі
бесперапыннай прафесійнай адукацыі. І не выпадкова мерапрыемства праходзіць на
базе БДМУ. Таму што медыцынская навука прадугледжвае атрыманне ведаў і
прымяненне іх у лячэнні той ці іншай назалагічнай паталогіі. І гэта няўхільная
ўмова будзе толькі ўзмацняцца, і пра гэта таксама будзе ісці размова. У тым
ліку падчас вялікай справаздачы ў кіраўніка дзяржавы, якая была анансавана і
адбудзецца ў бягучым годзе. І цяперашні з'езд - першы значны элемент
падрыхтоўкі гэтай вялікай размовы".
На пленарным
пасяджэнні прагучаць даклады дактароў медыцынскіх навук з Беларусі, Расіі і
Украіны па сучаснай тактыцы лячэння фібрыляцыі перадсэрдзяў, стратыфікацыі
рызыкі і прафілактыцы раптоўнай сардэчнай смерці, павышэнні эфектыўнасці
лячэння хранічнай сардэчнай недастатковасці, у тым ліку хірургічным лячэнні,
тактыцы абароны органаў-мішэняў у перыяд пандэміі COVID-19. Пройдзе Конкурс
маладых вучоных імя акадэміка Г.І.Сідарэнкі "Наперад да ведаў,
моладзь!".
Арганізавалі
мерапрыемства Еўразійская арытмалагічная асацыяцыя, Міністэрства аховы здароўя
Беларусі, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Кардыялогія",
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.
БелТА
Усе навіны