Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
21 красавіка 2023

Міцкевіч: Лаос - надзейны саюзнік Беларусі ў рэгіёне АСЕАН

 
 Лаос - надзейны саюзнік Беларусі ў рэгіёне АСЕАН, заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч у час сустрэчы са старшынёй Камітэта Нацыянальнага сходу Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі па эканоміцы, тэхналогіях і навакольным асяроддзі Дуангсаванам Лінкхамам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці парламента з'яўляецца работа па развіцці міжпарламенцкіх сувязей, і ў гэтым плане супрацоўніцтва з Лаосам - нашым надзейным саюзнікам у рэгіёне АСЕАН - для нас было заўсёды і застаецца прыярытэтам", - сказаў Валерый Міцкевіч.

Паводле яго слоў, у адносінах Мінска і В'енцьяна адсутнічаюць якія-небудзь спрэчныя моманты. "Беларусь і Лаос - адкрытыя, сумленныя, міралюбныя партнёры, і ў нас ёсць агульныя мэты - эканамічнае развіццё і дабрабыт нашых грамадзян. Упэўнены, што сённяшняя сустрэча дасць магчымасць абмеркаваць стан беларуска-лаоскіх адносін і перспектыўныя напрамкі іх развіцця", - адзначыў віцэ-спікер.

Бакі правялі абмен думкамі па пытаннях развіцця беларуска-лаоскіх адносін, узаемадзеяння на міжнароднай арэне, у тым ліку ў рамках Міжпарламенцкай асамблеі Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі.

Усе навіны