Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
11 ліпеня 2023

Мінпрам Беларусі і кітайская кампанія Sinomach падпісалі план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва

 
 Міністэрства прамысловасці Беларусі і China National Machinery Industry Corporation (Sinomach) падпісалі ў Кітаі план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама.

Подпісы пад дакументам паставілі намеснік міністра прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў і намеснік генеральнага дырэктара Sinomach Лі Сяаюй (Li Xiaoyu).

Дакумент прадугледжвае рэалізацыю мерапрыемстваў па прыярытэтных напрамках супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці сельскагаспадарчай, камунальнай тэхнікі, станкабудавання, а таксама рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на беларускіх прадпрыемствах.

У час праведзенай сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні стварэння асобных мадэлей сельскагаспадарчай тэхнікі, вывучэння магчымасцей па арганізацыі вытворчасці рознага абсталявання, удзел даччыных кампаній карпарацыі Sinomach у мадэрнізацыі беларускіх прамысловых прадпрыемстваў, паставак камплектуючых для беларускіх вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі.

Усе навіны