Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
5 жніўня 2021

Лукашэнка павіншаваў Пашыняна з назначэннем на пасаду прэм'ер-міністра Арменіі

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя жыхароў Беларусі і сябе асабіста павіншаваў Нікола Пашыняна з назначэннем на пасаду прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"На праведзеных выбарах армянскі народ прагаласаваў за мір, стабільнасць і сацыяльна-эканамічнае развіццё, уручыўшы вам мандат на рэалізацыю гэтых важнейшых для дзяржавы задач", - гаворыцца ў віншаванні.


Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што далейшае пашырэнне шматпланавага супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі, узаемадзеянне ў рамках інтэграцыйных праектаў будуць садзейнічаць умацаванню дружбы паміж дзвюма краінамі, росту дабрабыту грамадзян.


Прэзідэнт пажадаў Ніколу Пашыняну добрага здароўя, плённай працы і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе.


БелТА

Усе навіны