Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
21 красавіка 2022

Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту ПАР у сувязі з ахвярамі паводкі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірылу Рамафосу ў сувязі з ахвярамі стыхійнага бедства ў правінцыі Квазулу-Натал, у выніку якога таксама нанесены значны ўрон эканоміцы рэгіёна, разбурана жыллё і інфраструктура, расце колькасць вымушаных перасяленцаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Прэзідэнт адрасаваў самыя шчырыя спачуванні сем'ям загінулых, пажадаў выздараўлення пацярпелым і хутчэйшага пераадолення наступстваў стыхіі.

Як паведамлялася, ахвярамі паводкі ў ПАР сталі, паводле апошніх даных, больш за 400 чалавек. Уся правінцыя Квазулу-Натал аб'яўлена зонай бедства. Мясцовым жыхарам, якія засталіся без прытулку, давялося бегчы, але сітуацыю ўскладніла тое, што дарогі таксама аказаліся сур'ёзна пашкоджаныя, многія масты былі разбураны.

Прычынай паводкі сталі працяглыя праліўныя дажджы, мацнейшыя за апошнія 60 гадоў.

Усе навіны