Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
24 снежня 2024

Лукашэнка на нарадзе па машынабудаванні: Беларусь і Расія дамовіліся сінхранізаваць адносіны


Беларусь і Расія дамовіліся сінхранізаваць адносіны, і неабходна дакладна прытрымлівацца гэтых дамоўленасцей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця ў Беларусі машынабудавання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гаворачы пра нашы аўтамабілі і гэтак далей, мы дамовіліся з Расіяй сінхранізаваць нашы адносіны. Я вас папрасіў бы, каб мы дакладна прытрымліваліся нашых дамоўленасцей з Расійскай Федэрацыяй. Трэба разумець, што ў Расіі таксама час няпросты, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Утылізацыйны збор - мы таксама дамовіліся. Як гэта рэалізуецца на сённяшні дзень і ці ёсць якія-небудзь праблемы ў нас з Расійскай Федэрацыяй? Гэта вельмі актуальна ў сувязі з тым, што літаральна праз пару дзён мы сустрэнемся з Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным. І калі трэба будзе абмеркаваць на нашым узроўні якія-небудзь пытанні, мы іх абмяркуем".


Усе навіны