Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
8 лістапада 2023

Лукашэнка: ідэалы Вялікага Кастрычніка па-ранейшаму актуальныя і значныя


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мінула больш як сто гадоў з моманту падзей Вялікага Кастрычніка, а яго ідэалы па-ранейшаму актуальныя і значныя. І сёння пераважная большасць насельніцтва Зямлі імкнецца да сацыяльнай справядлівасці, але многія краіны да гэтага часу сутыкаюцца з сучаснымі формамі эксплуатацыі і прыгнёту, культурнай экспансіяй, эканамічнымі санкцыямі і палітычным шантажом, - гаворыцца ў віншаванні. - Таму нам нельга забыць, што Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую старонку ў айчыннай гісторыі, паслужыўшы імпульсам для развіцця нацыянальнай беларускай дзяржаўнасці. Пераадолеўшы ў нялёгкім дваццатым стагоддзі шматлікія выпрабаванні, раскрыўшы патэнцыял творчасці і стварэння, беларусы занялі дастойнае месца ў вялікай сям'і народаў свету".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што, ведаючы сваё мінулае, абараняючы гістарычную праўду, паважаючы і прымнажаючы дасягненні былых пакаленняў, беларусы ствараюць мірную будучыню для дзяцей і ўнукаў.

"Няхай шчырая любоў да Радзімы дае вам сілы і энергію, натхняе на новыя здзяйсненні ў імя любімай Беларусі. Ад усяго сэрца жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму і дабрабыту", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Усе навіны