Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
20 мая 2022

Лукашэнка: Беларусь купіла ў Расіі "Іскандэры" і С-400

Беларусь купіла ў Расіі патрэбную колькасць ракетных комплексаў "Іскандэр" і зенітных ракетных комплексаў С-400. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Глебам Нікіціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся з Пуціным. Мы купілі ў вас патрэбную нам колькасць гэтых "Іскандэраў", С-400, узброілі нашу армію. Цяпер гэта ўжо зусім іншая армія з такім узбраеннем. Прынамсі, непрымальны ўрон гэта зброя можа нанесці каласальны", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што ў Беларусі захавалі і развіваюць прамысловую базу, вырабляюць многія віды прадукцыі, у тым ліку ў сферы ваенна-прамысловага комплексу. "З Пуціным абмяркоўвалі праблему ракетабудавання. Дапамогуць нам давесці да ладу новыя ракеты, якія мы ствараем. Мы значна рушылі наперад, але з расіянамі мы хутчэй створым нармальную ракету. Кампетэнцый у іх больш. Мы самі яе зробім, але для гэтага трэба будзе больш за год. А калі разумны чалавек прыйдзе і падкажа, што мы не так робім, то мы да канца бягучага года атрымаем ужо ракету тыпу "Іскандэр". Вельмі добрая зброя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Усе навіны