Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
4 сакавіка 2020

Канцэпцыю «разумнага горада» ў 2020 годзе плануюць укараніць у 10 гарадах Беларусі

Канцэпцыю "разумнага горада" ў 2020 годзе плануюць укараніць у 10 гарадах Беларусі. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам на форуме "Разумныя ўстойлівыя гарады: ад канцэпцыі да рэалізацыі" намеснік начальніка ўпраўлення рэалізацыі дзяржаўных ІКТ-праектаў і закупак Мінсувязі Алена Шор, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Урад паставіў задачу кропкава пачынаць лічбавізацыю, паколькі планава па ўсёй краіне адразу зрабіць немагчыма. Пачалі з пілотнага праекта (па ўкараненні канцэпцыі "разумнага горада". - Заўвага БЕЛТА) у Оршы ў 2019 годзе, зрабілі адаптацыю тыпавой канцэпцыі. У гэтым годзе плануецца яе ўкараніць яшчэ ў 10 гарадах: Баранавічах, Пінску, Наваполацку, Полацку, Мазыры, Лідзе, Барысаве, Салігорску, Маладзечне і Бабруйску. Таксама ў 2020-2021 гадах маюць намер укараніць канцэпцыю ў Мінску", - сказала Алена Шор.

Паводле яе слоў, лічбавізацыя прадугледжваецца як праект рэспубліканскага маштабу. "Мы бачым нейкі праект, які развіваецца ад пілотнага і маштабуецца на ўсю краіну", - адзначыла Алена Шор, удакладніўшы, што рэалізоўваць задуманае будуць зыходзячы з магчымасцей фінансавання.

Форум "Разумныя ўстойлівыя гарады: ад канцэпцыі да рэалізацыі" праходзіць 3-5 сакавіка ў Мінску. Арганізатарамі выступаюць Міжнародны саюз электрасувязі, ААТ "Дзіпрасувязь" пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Усе навіны