Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
29 кастрычніка 2021

Форменнае адзенне і знакі адрознення заснаваны для ветэрынарных інспектараў Беларусі












29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форменнае адзенне і знакі адрознення заснаваны для супрацоўнікаў Беларускага ўпраўлення дзяржаўнага ветэрынарнага нагляду на дзяржаўнай граніцы і транспарце. Гэта прадугледжана ўказам нумар 423, які 28 кастрычніка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ветэрынарныя інспектары выконваюць важныя дзяржаўныя задачы: кантралююць перамяшчэнне жывёл, кармоў і кармавых дабавак праз дзяржаўную граніцу, рэалізуюць проціэпідэмічныя мерапрыемствы. Наяўнасць форменнага адзення са знакамі адрознення будзе візуальна пацвярджаць статус і паўнамоцтвы ветэрынарнага інспектара, а таксама садзейнічаць павышэнню іміджу беларускай ветэрынарнай службы на міжнародным узроўні.

Усе навіны