Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
12 кастрычніка 2021

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-жніўні вырас больш як на 10 працэнтаў

 
11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускіх харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны ў студзені-жніўні вырас на 10,8 працэнта, за мяжу пастаўлена тавараў на суму каля $4,1 млрд, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Беларускія прадукты харчавання ў студзені-жніўні пастаўляліся ў 99 краін свету. Павелічэнне паставак назіралася практычна па ўсіх рэгіёнах. Экспарт у краіны СНД, уключаючы Расійскую Федэрацыю, павялічыўся на 6,3 працэнта, у краіны Азіі і Акіяніі - на 38,8 працэнта, ЕС - на 43 працэнты, Амерыкі і Карыбскага басейна - на 61,7 працэнта, краіны Афрыкі - на 28,6 працэнта. Экспарт прадуктаў харчавання ў КНР вырас на 39,7 працэнта. У цэлым пастаўкі ў краіны далёкага замежжа ў параўнанні з адпаведным перыядам 2020 года павялічыліся на 41,7 працэнта", - расказалі ў прэс-службе.

Экспарт малака і малакапрадуктаў вырас на 6,4 працэнта, ялавічыны - на 15,4 працэнта, каўбасных вырабаў - на 31,2 працэнта, рыбы і рыбнай прадукцыі - на 23 працэнты, яек - на 36,6 працэнта, бульбы - на 18,4 працэнта, алею рапсавага - на 95,9 працэнта.

Усе навіны