Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
8 ліпеня 2021

Больш за 21,7 тыс. суб'ектаў гаспадарання зарэгістраваны ў Беларусі за паўгода

 

У Беларусі за шэсць месяцаў 2021 года зарэгістравана 21 745 суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку 4713 юрыдычных асоб і 17 032 індывідуальныя прадпрымальнікі, паведамілі БЕЛТА ў Мінюсце.


Больш за ўсё суб'ектаў гаспадарання за паўгода з'явілася ў Мінску - 2295 юрыдычных асоб і 4600 індывідуальных прадпрымальнікаў. У лідарах таксама Мінская вобласць, дзе зарэгістравана 787 юрыдычных асоб і 2917 ІП.


У Брэсцкай вобласці з'явілася 378 юрыдычных асоб і 2272 індывідуальныя прадпрымальнікі, у Віцебскай - 287 і 1585, у Гомельскай - 352 і 1906 адпаведна.


Што датычыцца Гродзенскай вобласці, там зарэгістравана 296 юрыдычных асоб і 2126 прадпрымальнікаў, а ў Магілёўскай - 285 юрыдычных асоб і 1626 індывідуальных прадпрымальнікаў.


Нацыянальным банкам, міністэрствамі фінансаў, юстыцыі, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (адносна мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у гэты перыяд было зарэгістравана 33 юрыдычныя асобы.


Пры гэтым у адносінах да 18 577 суб'ектаў гаспадарання (4976 юрыдычных асоб і 13 601 ІП) пачата працэдура ліквідацыі (спынення дзейнасці).


БелТА

Усе навіны