Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
26 жніўня 2022

Беларускія аграрыі намалацілі больш як 7,2 млн тон збожжа

25 жніўня, Мінск. Беларускія аграрыі намалацілі 7,2 млн т збожжа. Аб гэтым карэспандэнту паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных аператыўнай інфармацыі, на раніцу 25 жніўня ў цэлым па краіне збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,944 млн га, што складае 89,4 працэнта ад плана.

У Брэсцкай вобласці павялічылі ўборачную плошчу збожжавых да 356,6 тыс. га. Паводле актуальнай інфармацыі, у рэгіёне ўбрана 97,6 працэнта плошчы (348 тыс. га), у Віцебскай вобласці - 79,2 працэнта (285,1 тыс. га), Гомельскай - 91,3 працэнта (318,6 тыс. га), Гродзенскай - 89,7 працэнта (280,1 тыс. га), Мінскай - 91,2 працэнта (418,4 тыс. га), Магілёўскай - 86,9 працэнта (293,9 тыс. га).

У краіне намалочана 7,236 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,2 ц/га. Ураджайнасць вышэйшая, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У 2021 годзе яна склала 30,4 ц/га. Грэчкі намалочана 1,47 тыс. т пры ўраджайнасці 13,1 ц/га, проса - 2,42 тыс. т з ураджайнасцю 25,9 ц/га.

Рапс убралі з 310,8 тыс. га, што складае 85,9 працэнта да ўборачнай плошчы, намалацілі 819,5 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26,4 ц/га. Яравога рапсу намалацілі 15,2 тыс. т.

Аб'ём закупак збожжа для дзяржаўных патрэб на 2022 год складае 811,4 тыс. т.

Усе навіны