Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
21 ліпеня 2023

Беларуская дэлегацыя правяла пашыраныя перагаворы з эканамічным блокам урада Нікарагуа

 Фота МЗС

Работа беларускай дэлегацыі на чале з міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам у Нікарагуа пачалася з пашыраных перагавораў з эканамічным блокам урада гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Абмяркоўваліся інвестыцыйныя праекты, кантракты на пастаўку беларускай тэхнікі, перспектывы ўдзелу Беларусі ў буйных інфраструктурных праектах Нікарагуа, супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, лагістыка і магчымасці выкарыстання партовай інфраструктуры, крэдытна-фінансавая сфера і варыянты сумеснай работы на рынках краін Лацінскай Амерыкі.

З нікарагуанскага боку ў перагаворах прынялі ўдзел саветнік прэзідэнта па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Лаўрэана Факунда Артэга Мурыльа, міністр фінансаў і дзяржаўнага крэдыту Іван Акоста Мантальван, міністр транспарту і інфраструктуры Оскар Махіка, міністр развіцця, прамысловасці і гандлю Хесус Бермудэс, міністр сельскай гаспадаркі Боска Марцін Кастыльа Крус, намеснік міністра транспарту і інфраструктуры, дырэктар Інстытута рэгулявання транспарту муніцыпалітэта Манагуа (IRTRAMMA) Амару Альфонса Рамірэс Авенданьа.

Усе навіны