Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 4-20-45

Факс:
8 (02137) 4-34-49

E-mail: 
dubrovno_rik@vitebsk.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
11 кастрычніка 2019

Беларусь плануе на наступным тыдні абмеркаваць магчымасць новай праграмы з МВФ

Беларусь плануе на наступным тыдні абмеркаваць з Міжнародным валютным фондам магчымасць новай праграмы, паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"База для перагавораў ёсць. Таму мы плануем у час штогадовага пасяджэння саветаў кіраўнікоў МВФ і Сусветнага банка абмеркаваць вынікі рэалізацыі мер урада па стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі і магчымасці для пачатку праграмы з МВФ менавіта ў мэтах падтрымкі структурных змяненняў", - сказаў Максім Ермаловіч.

Мінфін лічыць, што дарожная карта павышэння эфектыўнасці эканомікі Беларусі, якая рыхтуецца ўрадам і Сусветным банкам, можа быць падтрымана рэсурсамі з боку МВФ. Паводле слоў Максіма Ермаловіча, такая падтрымка можа быць як у рамках новай праграмы, так і асобна ад яе. "З пункту гледжання напаўнення дарожнай карты, гэта дакумент рэальны для выканання", - дадаў ён.

Пры гэтым Максім Ермаловіч не ўдакладніў канкрэтны памер магчымага крэдытавання рэформ у Беларусі з боку МВФ.

Усе навіны