Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
19 верасня 2022

Беларусь і Расія плануюць арганізаваць вялікі форум спартсменаў

16 верасня, Мінск. Беларусь і Расія плануюць правесці форум атлетаў. Аб гэтым на пасяджэнні ў Маскве заявіла старшыня камісіі спартсменаў АКР Соф'я Вялікая.

"Мы з нашымі калегамі з НАК Беларусі абмеркавалі бягучую сітуацыю ў сусветным спорце, далейшае ўзаемадзеянне і мерапрыемствы, якія трэба планаваць у будучым. У нас ёсць ідэя арганізаваць цэлы форум для расійскіх і беларускіх спартсменаў", - сказала Соф'я Вялікая.

"Мы маніторым сітуацыю разам і бачым, што нас хвалююць адны і тыя ж пытанні. Разам думаем, як зрабіць работу нашых камісій больш цікавай і плённай, - дадаў старшыня камісіі спартсменаў НАК Беларусі Аляксандр Багдановіч. - Мы перажываем моманты несправядлівасці, калі нашы спартсмены бачацца нейкімі ізгоямі. Гэта вельмі дрэнна, таму мы і праводзім сустрэчы, каб паказаць, што мы разам, што мы такія ж людзі, каб не было дыскрымінацыі".

Усе навіны