Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
11 жніўня 2021

Беларусь і Расія гатовы да ўзаемадзеяння ў барацьбе з санкцыйнай агрэсіяй - Пятроўскі

Беларусь і Расія гатовы да ўзаемадзеяння ў барацьбе з санкцыйнай агрэсіяй. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА па выніках "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" падзяліўся палітолаг эксперт РГА "Белая Русь" Пётр Пятроўскі.


"Відаць, што кіраўніцтва Беларусі і Расіі мае блізкае бачанне міжнароднай сітуацыі. Краіны гатовы да ўзаемадзеяння ў барацьбе з санкцыйнай агрэсіяй. Больш таго, зразумела, што тыя мінулагоднія падзеі, наступствы якіх мы бачым цяпер на беларускім напрамку, маюць на мэце не столькі Беларусь, колькі ўплыў на грамадска-палітычную сітуацыю ў Расіі. Асабліва цяпер, напярэдадні выбараў у Думу і прэзідэнцкіх выбараў 2024 года. Гэта, у прынцыпе, пацвярджаюць і самі расійскія эксперты, - сказаў Пётр Пятроўскі. - Таму падзеі, якія мелі месца быць, аб'ядналі дзве краіны. Сёння Беларусь фактычна выступае з Расіяй адным фронтам, нягледзячы на складанасць расійскага, можна так сказаць, палітычнага ландшафту. Гэта было відаць у тым ліку і па рыторыцы заходніх СМІ, якія паўтаралі адны і тыя ж пытанні, адны і тыя ж пагрозы. У прынцыпе, відаць, што галоўная іх задача - геапалітычная барацьба, дзе Беларусь для іх выступае інструментам аслаблення Расіі".


Эксперт падкрэсліў, што ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" заходнія СМІ выставілі сябе не ў лепшым святле і былі не раз абвінавачаны ў фэйках. "Па 3-4 фэйкі ў адным пытанні сведчыць аб нізкім узроўні дасведчанасці гэтых журналістаў, іх ангажыраванасці і жаданні проста агучыць нарыхтаваныя тэмы, а не правесці якасны і плённы дыялог", - сказаў ён на заканчэнне.


БелТА

Усе навіны