Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
14 верасня 2022

Беларусь і Манголія маюць намер пашырыць бізнес-кантакты ў сферы сельскай гаспадаркі і лагістыкі

13 верасня, Мінск. Беларусь і Манголія маюць намер пашырыць бізнес-кантакты ў сферы сельскай гаспадаркі і лагістыкі, паведамілі ў прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў у анлайн-фармаце правёў сустрэчу з прэзідэнтам Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты Манголіі Амартуўшынам Атгандаваа. У сустрэчы прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Дзмітрый Гарэлік і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Манголіі ў Беларусі Баярсайхан Батсух. Сустрэча адбылася напярэдадні 47-й міжнароднай шматгаліновай выстаўкі Ulaanbaatar Partnership, якая пройдзе ва Улан-Батары. На выстаўцы будзе прадстаўлена нацыянальная экспазіцыя Беларусі, якая прэзентуе прадукцыю 28 кампаній.

Бакі разгледзелі перспектывы пашырэння беларуска-мангольскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, інтэнсіфікацыі кантактаў бізнесу дзвюх краін у сферах сельскай гаспадаркі, прамысловай вытворчасці, лагістыкі і іншых, планы падрыхтоўкі і правядзення дзелавых і выставачных мерапрыемстваў на бліжэйшы перыяд.

Міхаіл Мятлікаў падзякаваў Амартуўшыну Атгандаваа за садзейнічанне ў падрыхтоўцы нацыянальнай экспазіцыі на выстаўцы, запрасіў азнаёміцца з прадстаўленай у беларускім павільёне прадукцыяй, а таксама наведаць Беларусь сумесна з дэлегацыяй дзелавых колаў Манголіі.

Усе навіны