Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
8 чэрвеня 2020

Беларусь і ААН рыхтуюць рамачную праграму супрацоўніцтва на 2021-2025 гады

Беларусь і ААН рыхтуюць рамачную праграму супрацоўніцтва на 2021-2025 гады, паведамілі БЕЛТА ў МЗС.

Пытанні падрыхтоўкі праграмы абмеркавалі ў фармаце відэаканферэнцыі намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас і пастаянны каардынатар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі Іаанна Казана-Вішнявецкі. Яны дэталёва разгледзелі прыярытэтныя напрамкі комплекснага супрацоўніцтва беларускіх органаў дзяржкіравання з агенцтвамі сістэмы развіцця ААН, закранулі пытанні ажыццяўлення праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў галіне ўстойлівага развіцця.

"Бакі ўдзялілі асаблівую ўвагу ходу падрыхтоўкі рамачнай праграмы супрацоўніцтва ААН і Беларусі на 2021-2025 гады, - сказалі ў МЗС. - Андрэй Дапкюнас і Іаанна Казана-Вішнявецкі адзначылі важнасць разумення ўсімі ўдзельнікамі каштоўнасці рамачнай праграмы як практычнага інструменту эфектыўнага аб'яднання намаганняў дзяржаў, міжнародных арганізацый і грамадзянскай супольнасці для поўнага і хутчэйшага дасягнення мэт устойлівага развіцця".

Субяседнікі станоўча ацанілі вопыт Нацыянальнага плана па правах чалавека на 2016-2019 гады. Адбыўся абмен думкамі аб сумесным правядзенні ў Беларусі мерапрыемстваў у сувязі з 75-годдзем Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якое адзначаецца на працягу 2020 года.

Усе навіны