Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
19 чэрвеня 2024

Вячаслаў Смірноў: "Каб мець – трэба працаваць"

Шматлікія гаспадаркі Шаркаўшчынскага раёна ў апошні час набылі корманарыхтоўчыя комплексы КГ-6 і КВК-800. Адзін з іх працуе на палетках ААТ «Даватарскі».


У кіраўніцтва гаспадаркі не было пытання, каму даверыць сучасную тэхніку. Ключы ад новага КВК-800 перадалі перадавому механізатару-прафесіяналу Вячаславу Смірнову. 

У 1998 годзе Вячаслаў разам з бацькамі і старэйшым братам прыехаў у Шаркаўшчынскі раён з далёкага расійскага Сургута. Пасяліліся ў вёсцы Сасноўцы. Маці і бацька працавалі ў сельскай гаспадарцы. Вячаслаў набыў спецыяльнасць трактарыста ў Відзаўскім дзяржаўным каледжы, потым атрымаў пасведчанне вадзіцеля аўтамабіля. Сваё сямейнае шчасце сустрэў тут жа, у Сасноўцах. З мясцовай дзяўчынай Алесяй цяпер выхоўвае дзвюх дачок. Пражывае сям’я ў выдзеленым гаспадаркай доме, трымае жыўнасць.

– Мяне здзіўляе, калі маладыя людзі імкнуцца ў горад, – разважае Вячаслаў. – Я жыццё ў вёсцы не прамяняю на гарадское. Праўда, каб мець – трэба працаваць, позна легчы і рана ўстаць.

 Вячаславу 15 гадоў назад даручылі працу на старэнькім грузавым КамАЗе. Мужчына перабраў яго па запчастках, перагледзеў, падрамантаваў, замяніў тое, што знасілася. І па сённяшні дзень аўтамашына «ходзіць» як гадзіннік.

Вячаслаў Смірноў заўсёды знаходзіцца ў ліку перадавікоў сельскай гаспадаркі Шаркаўшчынскага раёна. Працуе старанна дзеля дабрабыту сям’і і сельгаспрадпрыемства.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Усе навіны