Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
20 лютага 2025

Віцебскі рэгіён па выніках мінулага года заняў другое месца ў рэспубліцы па сацыяльна-эканамічным развіцці


Віцебскі рэгіён па выніках мінулага года заняў другое месца ў рэспубліцы па сацыяльна-эканамічным развіцці па ацэнцы Міністэрства эканомікі Беларусі. Пра гэта карэспандэнту «Віцьбічаў» распавяла намесніца старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Анжаліка Нікіціна.

- Віцебскі рэгіён па выніках 2024 года заняў другое месца па сацыяльна-эканамічным развіцці па тых крытэрыях, якія былі ў пачатку года вызначаны Міністэрствам эканомікі (іх 16) і даведзены пастановай Савета Міністраў. Гэта найлепшы вынік сярод рэгіёнаў рэспублікі, сярод абласцей. Мы толькі саступілі 0,1 гораду Менску. Таму для нас гэта вельмі важны вынік, гэта праца ўсіх узроўняў: і прадпрыемстваў, і рэгіёнаў і раёнаў. Сумесная праца сапраўды паказала, што Віцебшчына можа быць на лідзіруючых пазіцыях, і я думаю, што мы гэтую дынаміку працягнем у 2025-м годзе. І на гэта, незалежна ад працы нашых валаўтваральных прадпрыемстваў (нафта і энергетыка), усё роўна ёсць перадумовы і па асобных паказчыках, па многіх з іх мы нават дасягнем задання пяцігодкі.

Што тычыцца ў цэлым тых паказчыкаў, якія сёння фарміруюць эканоміку рэгіёну – гэта і напаўняльнасць бюджэту, і чысты прыбытак нашых прадпрыемстваў, і эфектыўнасць продажаў, то мы па ўсіх асноўных напрамках: прамысловасць, сельская гаспадарка, Транспарт, Будаўніцтва, інвестыцыйнае развіццё, пасажыра - грузаабарот, экспарт паслуг, экспарт у Расійскую Федэрацыю тавараў – мы практычна адзіны рэгіён, які выканаў гэта заданне. Мы ўсе даведзеныя нам параметры выканалі і таму атрымалі ганаровае другое месца, а калі браць сярод абласцей – першае. Гэта ўдвая матывуе на дасягненне тых вынікаў, якія мы ставім перад сабой у 2025-м годзе.

Усе навіны