Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
20 сакавіка 2024

Віцебская мытня нагадвае аб адказнасці за ўказанне недакладных звестак пры дэклараванні транспартных сродкаў для асабістага карыстання

 Віцебскай мытняй у 2023 годзе выяўлена больш за 40 адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных з указаннем несапраўдных звестак пры дэклараванні транспартных сродкаў для асабістага карыстання.

Асноўнымі памылкамі, якія дапускаюцца грамадзянамі пры дэклараванні транспартных сродкаў для асабістага карыстання, з'яўляюцца няправільнае ўказанне аб'ёму рухавіка, даты выпуску транспартнага сродку. Таксама выяўляюцца факты ўказання няправільнага кошту ўвозімых транспартных сродкаў.

У сувязі з тым, што ўказанне ў пасажырскай мытнай дэкларацыі звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, цягне за сабой заніжэнне памеру мытных плацяжоў, што падлягаюць выплаце, у дзеяннях дэкларанта ўгледжваюцца прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага часткай 4 артыкула 15.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Санкцыяй гэтага артыкула прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці працэнтаў ад кошту ўвозімага транспартнага сродку.

Віцебская мытня звяртае ўвагу на неабходнасць унясення дакладных звестак у пасажырскую мытную дэкларацыю пры ўвозе транспартнага сродку для асабістага карыстання, перад гэтым азнаёміўшыся з яго тэхнічнымі характарыстыкамі, датай вытворчасці, а таксама зрабіць зверку з існуючымі ў адкрытым доступе базамі даных.

Усе навіны