Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
22 сакавіка 2024

Уладальнік ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023» Данута Лявоха: "Па-добраму зайздрошчу людзям, якія раздзяляюць прафесійную дзейнасць і асабістае жыццё"

 Загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Докшыцкага ТЦСАНа Данута Лявоха стала ўладальнікам ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

…У далёкім 1990-м выпускніца Гарадоцкага аграрнага каледжа па спецыяльнасці «юрысконсульт» Дана Лявоха яшчэ не ведала, што не проста цесна звяжацца з сацыяльнай работай – гэтай сферы яна аддасць усё працоўнае жыццё. Яе працоўны стаж у галіне складае больш за 33 гады. А тады вельмі адказная і мэтанакіраваная дзяўчына паставіла сабе задачу дасканала засвоіць на практыцы атрыманыя веды і зрабіць першыя крокі да прафесійнага майстэрства. Малады юрысконсульт была накіравана на работу ў аддзел сацыяльнага забеспячэння райвыканкама. Спачатку працавала загадчыкам, затым – інспектарам аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму. Пастаянна імкнулася да развіцця і паглыблення ведаў і навыкаў. Нельга было не заўважыць, што Данута Лявоха не проста кваліфікаваны спецыяліст, але і чалавек, які заўсёды прапускае праз сэрца чужы боль, спачувае чужым праблемам. Ёй і самой стала зразумела: сацыяльная работа – яе прызванне. Не вагалася з выбарам ВНУ: паступіла ў філіял Маскоўскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта і закончыла яго па спецыяльнасці «сацыяльная работа». На пасадзе загадчыка аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Данута Лявоха працуе больш за 20 гадоў. Як адзначае дырэктар ТЦСАНа Мар’ян Гігола, яна не проста адукаваны, прынцыповы спецыяліст, які дасканала ведае сваю справу, – яна ўмее арыентавацца ў складаных абставінах, аператыўна прымаць пра­віль­ныя рашэн­ні, валодае выдатнымі арганізатарскімі здольнасцямі. Данута Лявоха добра ведае нарматыўныя прававыя акты па пытаннях, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю. Вылучаецца і тым, што настойліва і паслядоўна даводзіць пачатую справу да канца. Калегі і кіраўніцтва звяртаюць увагу на тое, што такія якасці ў нашай гераіні гарманічна спалучаюцца з сардэчнасцю, уменнем суперажываць, здольнасцю падтрымаць добразычлівыя адносіны ў калектыве. – Па-добраму зайздрошчу людзям, якія раздзяляюць прафесійную дзейнасць і асабістае жыццё як асобныя часткі жыцця, – прызнаецца Данута Лявоха. – Мае ж працоўныя абавязкі ў восем працоўных гадзін не ўкладваюцца і не «адпускаюць» мяне і дома. На мой погляд, інакш немагчыма, калі працуеш з людзьмі. Алена НЕСЦЯРОНАК, Докшыцы, фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Усе навіны