Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
8 кастрычніка 2024

У Віцебску прайшла сустрэча з таленавітай паэтэсай Вольгай Русілкай

У сярэдняй школе № 12 імя Л. Філіпенкі адбылася сустрэча з таленавітай віцебскай паэтэсай Вольгай Русілкай у літаратурна-музычнай гасцёўне «Я ўдзячна ўсім, хто слухае мяне...». Гасцёўня прымеркавана да юбілею паэтэсы і Дня настаўніка.


Вольга Русілка – аўтар зборнікаў паэзіі «Табе» (1996), «Ажына» (2004), «В.І.Р» (2009), «Сцежка, сцежачка, сцяжынка» (2013). Друкавалася ў калектыўных зборніках і альманахах, рэспубліканскіх, абласных і мясцовых СМІ.  Вольга Русілка аўтар каля 200 навукова-метадычных і літаратуразнаўчых публікацый. Яна лаўрэат літаратурных прэмій імя Уладзіміра Караткевіча (2004) і Петруся Броўкі аблвыканкама (2014). Узнагароджана нагруднымі знакамі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2009) і «За вялікі ўклад у літаратуру» (2020), кандыдат філалагічных навук, дацэнт. У ліпені 2024 года адзначыла асабісты юбілей слынная беларуская паэтэса.


Для навучэнцаў 8–11 класаў гэта сустрэча стала сапраўднай падзеяй! Вучні чыталі па памяці лірычныя творы, гучала музыка і песні на словы паэтэсы. Ва ўтульнай і добрай атмасферы яна падзялілася сваімі натхняючымі на творчасць гісторыямі, прачула чытала вершы, шчыра адказвала на пытанні вучняў. Некалькім вучаніцам, адданым беларускаму слову, на памяць аб сустрэчы Вольга Русілка падарыла зборнікі сваіх вершаў «Ажына» з добрымі пажаданнямі і аўтографам.

Гэта сустрэча яшчэ раз усім нагадала пра каштоўнасць  кожнага імгнення жыцця. Пра тое, што побач жывуць інтэлігентныя, разумныя, таленавітыя людзі, якія сваёй дзейнасцю ўзбагачаюць літаратурную спадчыну Беларусі і выхоўваюць  падрастаючае пакаленне.

Жанна Дадзеркіна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Усе навіны