Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
18 сакавіка 2024

У Віцебскай вобласці стартаваў комплекс мерапрыемстваў па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў


У Віцебскай вобласці стартаваў комплекс мерапрыемстваў па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў, паведамляе telegram-канал"Міліцыя Віцебшчыны".

У паведамленні гаворыцца, што ў мэтах прыняцця аператыўна-прафілактычных мер, накіраваных на скарачэнне ўзроўню распаўсюджвання наркотыкаў, недапушчэння фактаў атручэнняў імі, у перыяд з 13 сакавіка па 12 красавіка на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў.

Асноўны этап акцыі пройдзе з 16 сакавіка да 7 красавіка. У гэты перыяд супрацоўнікі органаў унутраных спраў правядуць прафілактычныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах. Выхаваўчыя мерапрыемствы таксама правядуць з асобамі, раней судзімымі за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, і грамадзянамі, якія дапускаюць немедыцынскае іх спажыванне.

Ва УУС Віцебскага аблвыканкама нагадалі, што за незаконнае захоўванне і збыт наркотыкаў прадугледжана крымінальная адказнасць.

Усе навіны