Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
28 студзеня 2021

У віцебскай ратушы рыхтуюць выставу дэкаратыўнай вышыўкі канца XVIII - XIX стагоддзяў

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі 29 студзеня адкрыецца выстава "Стагоддзяў сувязная нітка", дзе пакажуць калекцыю дэкаратыўнай вышыўкі, вязання і пляцення канца XVIII - XIX стагоддзяў з фондаў музея, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Збор прадметаў прыгожага рукадзелля з'явіўся ў музеі дзякуючы яго першаму дырэктару Антону Брадоўскаму. Ён быў калекцыянерам, інструктарам на курсах мастацкага вышывання і вялікім аматарам гэтага віду прыкладнога мастацтва. "Цудоўнымі вырабамі вышыўкі любаваліся ва ўсе часы, захапляючыся майстэрствам іх выканання, асаблівасцямі мастацкіх стыляў, што адлюстроўвалі густы часу. Аднак гісторыка-эстэтычную значнасць вышыўкі ўсвядомілі толькі ў ХІХ стагоддзі. Тады яна і стала незвычайнай крыніцай збіральніцтва, а таксама атрымала самае шырокае распаўсюджанне ў сядзібным, гарадскім і прыдворным побыце", - расказалі ў абласным музеі.

Экспозіцыя будзе падзелена на некалькі тэматычных блокаў, кожны з якіх паслядоўна раскрывае галоўную ідэю выставы - паказ калекцыі праз адлюстраванне тэхналогіі вырабу, знаёмства са стылістычнымі асаблівасцямі, арнаментамі і дэкаратыўнымі матывамі, а таксама прызначэнне прадметаў канкрэтнага гістарычнага перыяду. "Вышываныя карціны, камінныя экраны, дамскія аксесуары, прадметы мужчынскага адзення і побыту дваран акунаюць у эпоху і сведчаць аб захапленнях і ладзе жыцця людзей таго часу. Акрамя вырабаў, вышываных бавоўнавымі і шарсцянымі ніткамі, наведвальнікі змогуць убачыць вышываныя бісерам сумачкі, кашалькі, паясы, цыбукі для трубак і іншыя прадметы", - дадалі ў ратушы.

Выстава будзе працаваць два месяцы.

БелТА

Усе навіны