Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
13 чэрвеня 2024

У Наваполацку адкрылася новая вытворчая пляцоўка прадпрыемства MarkFormelle

Новая вытворчая пляцоўка па выпуску трыкатажнай прадукцыі прадпрыемства MarkFormelle адкрылася ў Наваполацку. Горад атрымаў звыш 150 дадатковых працоўных месцаў.



Будзе эканоміка-астатняе прыкладзецца


- Адкрыццё фабрыкі-важны крок у эканамічным развіцці нашага горада і раёна ў цэлым,– падкрэсліла першы намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама Наталля Палякова.- Вытворчасць з бяспечнымі і камфортнымі ўмовамі працы падорыць людзям упэўненасць у стабільнай будучыні і стане яшчэ адной візітнай карткай Наваполацка.


- Адкрыццё нашых новых вытворчых магутнасцяў у Наваполацку забяспечыць дадатковыя працоўныя месцы і годны заробак мясцовым жыхарам, створыць сацыяльныя гарантыі і дазволіць павялічыць аб'ёмы выпуску якаснай імпартазамяшчальнай прадукцыі, – адзначыў генеральны дырэктар MarkFormelle Віктар Маціевіч. - Менавіта гэта сёння з'яўляецца прыярытэтнай задачай для Беларусі і служыць асновай яе росквіту.

Усе пакажуць, усё раскажуць

На першым паверсе адрамантаванага трохпавярховага будынка размясціўся фірмовы магазін адзення з шырокім асартыментам прадукцыі, а вышэй – вытворчыя памяшканні.




Прасторныя і светлыя цэхі агульнай плошчай 1,3 тыс.кв. метраў аснашчаны перадавым высокатэхналагічным швейным і прасавальным абсталяваннем. На тэрыторыі прадпрыемства размяшчаецца уласны склад гатовай прадукцыі і крою.

Для работнікаў тут створаны камфортныя ўмовы працы і адпачынку, ёсць прасторныя гардэробныя, душавыя і санвузлы; пакой прыёму ежы з мікрахвалевай печчу.


Віктар Маціевіч падкрэсліў, што для пачаткоўцаў на фабрыцы прадугледжана праграма 3-месячнага навучання, падчас якога іх навучаць усім неабходным аперацыях з нуля. На перыяд навучання усталёўваецца льготная фіксаваная заработная плата. Гэтыя меры накіраваны на тое, каб кожны новы работнік быў зацікаўлены ў замацаванні на прадпрыемстве, вучыўся і развіваўся ўнутры калектыву.

Вырашае прадпрыемства і сацыяльныя задачы. Па словах дырэктара новай вытворчасці Наталлі Гаранок, для прыезджых супрацоўнікаў прадастаўляюцца пакоі ў інтэрнаце.

Шыюць не толькі дамы, але і кавалеры


Віталь Апанасёнак і Кірыл Зейдзін – пакуль адзіныя прадстаўнікі моцнага полу ў швейным цэху. Віталь не лічыць прафесію швачкі выключна жаночай справай. Пры поглядзе на тое, як хутка і ўпэўнена ён спраўляецца са швейнай машынкай, усе сумневы адпадаюць самі сабой.

 - Я і дома ш'ю, добра ўмею і люблю гэта рабіць, таму вырашыў прыйсці сюды працаваць, – прызнаецца малады чалавек.

Сёння на Наваполацкай фабрыцы MarkFormelle працуе чатыры швейныя брыгады, у бліжэйшай перспектыве плануецца набраць яшчэ дзве – колькасцю ад 18 да 22 чалавек кожная.


У Наваполацку будзе адшываць верхняе трыкатажнае адзенне, у тым ліку худзі, світшоты, жакеты, штаны і сукенкі, а таксама дзіцячае, мужчынскае і жаночае ніжняе бялізну.

Фота аўтара.

Усе навіны