Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
16 верасня 2024

У ААТ «Кушлікі» масава пачалі ўборку бульбы

У ААТ «Кушлікі» масава пачалі ўборку бульбы. Пад другі хлеб у гаспадарцы сёлета адведзена 123 га, у засеках ужо больш за тону караняплодаў, сярэдняя ўраджайнасць 266 ц/га.


Ва ўрочышчы Пойма бульбу гатунку «Гала» ўбіралі два бульбяных камбайны. Надвор’е сонечнае, сухое, як раз прыдатнае для гэтых відаў работ. Бульбакапалка бесперабойна зачэрпвае грунт, дзе хаваецца «каралева ў мундзіры». Зямлю страсянулі, і бульба коціцца ў бункер. Некалькі хвілін  — і ўраджай ужо ссыпаюць у кузаў самазвала. На адвозцы працуюць 4 адзінкі тэхнікі.

Як прызнаецца дырэктар ААТ «Кушлікі» Фёдар Завацкі, ураджайнасць «Гала» паказвае каля 300 ц/га. «Канчатковы вынік будзе бачны на фінішы. Уборка бульбы для нашай гаспадаркі — важная пара. І ў работнікаў таксама асаблівы настрой. Год цяперашні не зусім удалы для бульбы, прыйшлося шмат даглядных работ выконваць, але радуемся таму, што атрымліваем»,  — адзначае кіраўнік.

Залог добрага ўраджаю ў захаванні тэхналогіі. Трэба ўлічыць усе нюансы, напрыклад, на адным і тым жа полі бульбу саджаць раз у чатыры гады, важны папярэднікі, апрацоўкі ад шкоднікаў і пустазелля, унясенне пад поўную патрэбнасць мінеральных і арганічных угнаенняў. У гаспадарцы заўсёды падыходзяць да справы з душой, выконваючы ўсе тэхналагічныя рэгламенты і, вядома, паважаючы і любячы сваю працу — усе гэтыя складальнікі даюць вынік.


Лета перадало эстафету восені.Збожжавыя даўно прыбралі, а на палях усё роўна працуюць камбайны, праўда, бульбяныя.

…Прыклад неабыякавага стаўлення да працы шмат гадоў паказвае Мікалай Качанок. Бульбу прыбірае ўжо 13-ы сезон. Працаваў і на збожжавых камбайнах. Хоць прыйшоў час, але на заслужаны адпачынак не спяшаецца — праца ў сельскай гаспадарцы па душы.

Паралельна з уборкай бульбы ў гаспадарцы актыўна вядзецца пад­рыхтоўка глебы і сяўба азімых культур. Пасеяна 330 га, што складае 44% ад задання.

Усе навіны