Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
21 снежня 2023

Прадстаўнікі Віцебскай вобласці ўвайшлі ў лік пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Пазнай Беларусь".

 У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў ХХI Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь". Усяго на конкурс было пададзена 835 заявак, пераможцаў вызначылі ў 13 намінацыях.

У намінацыі  "Я спазнаю Беларусь" граматай адзначана Вераніка Уладзіміраўна Ахрановіч (Віцебская вобл., г. Паставы).

Намінацыя "Экскурсавод года" - граматай "За развіццё турыстычных магчымасцей рэгіёну" - Святлана Уладзіміраўна Саладкова (г.п. Лёзна, Віцебская вобласць);

Намінацыя «Сродак размяшчэння года» ў  паднамінацыі «Аб'екты размяшчэння сярэдняй і нізкай коштавай катэгорыі і/або катэгорыі 3* звыш 101 нумароў» дыпламантам стаў гатэль «Лучоса» (г. Віцебск);

Намінацыя "Сродак размяшчэння года"  паднамінацыя "Аб'екты размяшчэння сярэдняй і нізкай цэнавай катэгорыі і/або катэгорыі 3* да 100 нумароў" -  дыпламант - гасцінічны комплекс "Славянскі" (г. Полацк);

У намінацыі  "Санаторый года" дыпламантам стаў санаторна-курортны комплекс "Пліса" (Віцебская вобласць);

У  намінацыі  «Аграэкасядзіба года» лаўрэат  –  аграэкасядзіба «Утрына» (Віцебская вобласць, Глыбоцкі райо);

У  намінацыі  "Матэрыял года"  паднамінацыя  "Друкаваныя СМІ года" граматай адзначана  – рэдакцыя газеты "Браслаўская зорка" (Віцебская вобласць); 

У  намінацыі  "Музей года"  паднамінацыя "Раённыя (гарадскія) музеі" дыпламантам стала навукова-даследчая ўстанова культуры "Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў";

У  намінацыі  "Аб'ект прамысловага турызму"  граматай "За раскрыццё турыстычнага патэнцыялу прадпрыемства" адзначана вытворчае унітарнае прадпрыемства "Полацкія напіткі і канцэнтраты" (Віцебская вобл., г. Полацк);

У  намінацыі  "Падзейнае мерапрыемства года" грамату "За ўклад у развіццё ўнутранага і ўязнога турызму" заваяваў абласны фестываль страў з бульбы "Бульба-Бульба-Potatoes" (Віцебская вобласць).

Усе навіны