Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
27 снежня 2023

Наталля Качанава сустрэлася з членамі пярвічнай арганізацыі БСЖ "Нафтана"

 У пачатку размовы Наталля Качанава звярнула ўвагу, што сустрэча павінна быць нефармальнай, усе ўдзельніцы могуць задаваць любыя пытанні. Затым яна расказала аб структуры Савета Рэспублікі, дзейнасці яго членаў, рабоце пастаянных камісій, адзначыла важнасць работы сенатараў у рэгіёнах. "Тут працуюць людзі, якія жывуць у рэгіёнах. Важна, каб законы, якія мы прымаем, былі ад зямлі, як гаворыць Прэзідэнт, былі зразумелыя, патрэбны людзям і актуальныя. Законы, над якімі мы працуем, датычацца ўсіх сфер жыццядзейнасці - аховы здароўя, адукацыі , культуры", - сказала спікер. Яна таксама дадала, што на апошнім пасяджэнні сесіі 22 снежня сярод іншых адобраны законапраекты "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб інвестыцыях", "Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь "Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь".

Працягваючы тэму заканатворчасці, старшыня Савета Рэспублікі заўважыла, што работа над прывядзеннем заканадаўства ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй практычна завершана. Паводле слоў спікера, пасля прыняцця змяненняў і дапаўненняў у Асноўны закон у лютым 2022 года неабходна было сур'ёзна скарэкціраваць заканадаўства. "Актыўна працавалі над рэалізацыяй навел, якія былі ўнесены ў Канстытуцыю. Гэтую работу мы практычна завяршылі па выніках гэтага года. А цяпер глядзім на перспектыву, што яшчэ актуальна", - сказала яна.

Асобна Наталля Качанава спынілася на дзейнасці экспертна-кансультатыўнага савета (ЭКС) пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі. Нядаўна ў Віцебску, напрыклад, уздымалася пытанне развіцця прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. Старшыня Савета Рэспублікі звярнула ўвагу, што гэтае пытанне невыпадкова разглядалася на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта: у гэтай установе рыхтуюць кадры для галіны лёгкай прамысловасці. Яна адзначыла тэндэнцыю, што на навучанне прыязджаюць расіяне, разумеючы, што ў Беларусі даюць якасную адукацыю. Прадукцыя беларускай лёгкай прамысловасці заўсёды карысталася добрым попытам.


Спікер пазначыла, што многія пытанні, якія абмяркоўваюцца ў Савеце Рэспублікі, сталі следствам аналізу зваротаў грамадзян. Дарэчы, сёлета ў Савет Рэспублікі паступіла каля 6 тыс. зваротаў. Больш за тое, людзі задаюць пытанні сенатарам і падчас выязных мерапрыемстваў на прадпрыемствах, у арганізацыях. "Зыходзячы з таго, што гавораць людзі, выбіраем найбольш актуальныя тэмы і стараемся іх разгледзець", - сказала Наталля Качанава.

"Прэзідэнт гаворыць, што самае галоўнае ў палітыцы, якую мы праводзім у краіне, - чалавек, справядлівыя адносіны да чалавека, да ўсяго, што адбываецца", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Яна таксама анансавала адкрыццё новага гандлёвага цэнтра ў Мінску, дзе будуць прапанаваны айчынныя вытворцы. Паводле яе слоў, прадукцыя будзе запатрабавана, у тым ліку ў іншаземцаў. "Мы бачым, з якой вялікай радасцю госці, якія прыязджаюць у Беларусь, купляюць беларускія тавары", - сказала яна. Разам з тым Наталля Качанава падкрэсліла важнасць кантролю цэн на тавары. Паводле яе слоў, нельга дапускаць неабгрунтаванага росту коштаў.

Усе навіны